Міхась Бельскі, поўнае імя Міхаіл Лявонцьевіч Бельскі (, — ) — беларускі мастак, графік.
Біяграфія Скончыў Днепрапятроўскае мастацкае вучылішча (1941). У 1941—1945 гадах удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1952 гадах навучаўся ў Кіеўскім мастацкім інстытуце ў І. Пляшчынскага і А. Шаўкуненкі. Удзельнічаў у мастацкіх выставах у Кіеве з 1947 года. Вучань Васіля Касіяна, Таццяны Яблонскай, Георгія Меліхава. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1952—1956). Больш за трыццаць гадоў выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1956—1987). Член Саюзу мастакоў БССР з 1954 года.
Творчасць Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі ў тэхніцы акварэлі, афорту, літаграфіі і ксілаграфіі. Сярод работ: серыі «Зямля сялянам» (1957), «Стары і новы Мінск» (1959), «Мая Беларусь» (1964), «Мой родны кут» (1978—1980). Выканаў ілюстрацыі да кніг «Калі зліваюцца рэкі» П. Броўкі, «Паэмы» і «Вершы, паэмы» Я. Купалы, «Украінскія народныя казкі» (усе 1957—1959), «Хто робіць пагоду» М. Лужаніна (1960), «На берагах Нявы» І. Гурскага (1968, 1977), «Шэметы» М. Лобана (1981) і інш.
Выбраныя працы «Халодны дзень» (1953, акварэль) «Зямля сялянам» (1957, гістарычны музей, Мінск) «Стары і новы Мінск» (1959, мастацкі музей, Мінск) «Стары Мінск» (трыпціх, 1979, каляровая папера, вугаль, гуаш) Ілюстрацыі да кніг А. Капыленкі «Петраградскі хлопчык» (1950), М. Лужаніна «Хто робіць надвор’е», П. Яршова «Канёк-гарбунок» (1954)
Купаліяна
Ілюстрацыі да вершаў Янкі Купалы «Алеся» «Восень» («Эй, восень, восень…») «Дзве сястры» «Кароль» «Крыжы» «На старую ноту» «Не кляніце мяне» «Партызаны» «Песня сіроткі» «Праз вайну» «Ці ты ўзойдзеш калі, сонца»
Ілюстрацыі да паэм Янкі Купалы «Курган» «Бандароўна» «Магіла льва» «Над ракой Арэсай» «Тарасова доля»
Іншыя працы Партрэт Янкі Купалы (акварэль) «Хата Луцэвічаў у вёсцы Вязынка» (1952)
Літаратура
Спасылкі Біяграфічныя звесткі на сайце Галерэя «Альбіён» Ілюстрацыі М. Бельскага да вершаў і паэм Янкі Купалы (1957—1958) на сайце Нацыянальнае бібліятэкі Беларусі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі XX стагоддзя