Я́мніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Ямнае.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ямнінскі сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы Ямнае. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Клятное, сельсавет перайменаваны ў Клятнянскі сельсаветКлятное // С. № 265. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ямнае, 16 ліпеня 1954 года — вернуты ў вёску КлятноеУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 11 красавіка 1960 года Дунайкоўскі, Мокраўскі і Клятнянскі сельсаветы аб’яднаны ў Ямніцкі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Ямніца, у склад Верхнятошчыцкага сельсавета перададзены вёскі Дзедава і ХамічыРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. 4 чэрвеня 1965 года з часткі сельсавета зноў утвораны Мокраўскі сельсавет (18 населеных пунктаў: Зарэчча, Лапша, Людкоў, Мазкі, Малінаўка, Мокрае, Падклённе, Падлессе, пасёлак РТМС, пасёлак цагельнага завода, Пянюгі, Сапяжынка, Сушчоў, Сядзібка, Сядзіч, Трасцівец, Холстава і Хутар)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).. 10 студзеня 1969 года з часткі сельсавета зноў утвораны Дунайкоўскі сельсавет. 19 жніўня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дунайкоўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Барсукі, Вязьма, Гамарня, Дзедава, Дунаёк, Праточнае, Тартак, Уюн, Хамічы)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 19 августа 2011 г. № 10-16 Об изменении административно-территориального устройства Быховского района Могилевской области .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 697 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,1 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 1,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 940 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Спасылкі
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе