Глу́хскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Глухі.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССРГлухі // С. 249. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Балонавасялецкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

15 студзеня 1965 года ўтвораны зноў у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці з цэнтрам у вёсцы Глухі ў складзе 27 населеных пунктаў (Аэрадром, Васточнае, Вільня, Галькоўка, Глухі, Гроні, Дача, Заброддзе, Залатва, Зарэцкі, Зарэчча, Званцоўка, Зялёны Гай, Красная Зорка, Круглая Ніва, Кузнецкі, Міжказённае, Новая Слабодка, Падрабінкі, Пралетарскі, Пралетарыя, Селішча, Скрыпель, Сланеўшчына, Студзёнка, Уенск і Ямішча), якія ўваходзілі ў склад Балонавасялецкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. 30 красавіка 1976 года скасаваны пасёлак МіжказённаеРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 красавіка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499)., 30 лістапада 1976 года — вёска ЗарэччаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518)., восенню 1977 года — пасёлкі Вільня і Красная ЗоркаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).. 5 снежня 2011 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Чарнаборскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 5 декабря 2011 г. № 12-15 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 679 чалавек, з іх 91,0 % — беларусы, 8,1 % — рускія, 0,6 % — украінцы.

Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Глухі, вёскі Васточнае, Заброддзе, Званцоўка, Новая Слабодка, Сланеўшчына, Студзёнка, Ямішча, пасёлкі Селішча і Уенск.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Быхаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2011 годзе