На 2024 год у Латвіі пацверджана 977 765 дыягназаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19, з іх 7475 скончыліся смерцюhttps://ourworldindata.org/coronavirus.
Першы пацыент з COVID-19 быў дыягнаставаны 2 сакавіка 2020 года, выпадкі захворвання выяўлены ў 24 самакіраваннях. 21 сакавіка заразіўся дэпутат Сейма краіны Артус Кайміньш, у сувязі чым Цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў Латвіі прызначыў самаізаляцыю на 14 дзён усім дэпутатам і членам урадаУ депутата Кайминьша выявлен коронавирус.
12 сакавіка абвешчана надзвычайнае становішчаGrozījumi Ministru kabineta 2020. gada 12. marta rīkojumā Nr. 103 «Par ārkārtējās situācijas izsludināšanu», закрыты школы і ВНУ. З 14 сакавіка забаронены ўсе публічныя мерапрыемствы, а неарганізаваныя мерапрыемствы абмежаваныя па колькасці 50 людзьмі, а па працягласці — часам 23:00. З 17 сакавіка спыненыя міжнародныя пасажырскія перавозкіОб объявлении чрезвычайной ситуации.
31 студзеня 2020 года Міністэрства замежных спраў Латвіі рэкамендавала не ездзіць у Хубэй і ў цэлым ацаніць неабходнасць паездкі ў Кітай. Яно таксама рэкамендавала ўсім, хто вяртаўся з КНР і адчуваў сімптомы каранавіруснай інфекцыі, звярнуцца па медыцынскую дапамогу і інфармаваць пра свае паездкі і кантакты. 27 лютага 2020 года для тых, хто прыляцеў з Турцыі, быў уведзены 14-дзённы дамашні каранцінAija Kinca "Ar «Covid-19» inficēto irāni kopā ceļojušie Latvijas iedzīvotāji uzsāk karantīnu lsm.lv. Latvijas Sabiedriskie Mediji, 28.02.2020. Па дадзеных Цэнтра кантролю і прафілактыкі захворванняў Латвіі на 16 сакавіка на самаізаляцыі знаходзілася 250 чалавек.
20 сакавіка Сейм Латвіі падтрымаў закрыццё гульнявых залаў, і прыпыненне азартных гульняў у інтэрактыўным асяроддзіВладельцы игорного бизнеса просят Левитса не закрывать залы: считают решение Сейма «противоправным». З 20 сакавіка ва ўсіх месцах гандлю людзі павінны абавязкова выконваць дыстанцыю 2 метры.
Заўвагі
Катэгорыя:Пандэмія COVID-19 Катэгорыя:2020 год у Латвіі