Васіль Адрэеевіч Звераў (, в. Вялікае Кутунава, Скопiнскі раён, Разанская вобласць — , БаранавічыЗверев, Василий Андреевич) — Герой Савецкага Саюза, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
Біяграфія У Чырвонай Арміі з 1941 года, на фронце з 1942 года. Удзельнік вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, Германіі, фарсіраваў 36 рэк. Вясной 1945 года пераплыў раку Одэр, захапіў катар ворага і пераправіў на ім савецкіх дэсантнікаў на варожы бераг.
Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 29 чэрвеня 1945 года. Пасля вайны жыў у горадзе Баранавiчы, працаваў на мясакамбiнаце. З 1947 года па 1951 год быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
На могілках у 1972 годзе на магіле ўстаноўлены помнік — мармуровая прамавугольная чорнага колеру пліта з фотаздымкам, выявай зоркі, лаўравай галінкі і надпісам: «Герой Савецкага Саюза Звераў Васілій Андрэевіч. 20.07.1923-13.10.1971 г.»Воiнскія пахаванні ў г. Баранавічы. Праект «Нк» да Дня Перамогі .
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Сапёры Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Разанскай вобласці