Анс Эрнеставіч Даўман (, хутар Крэйпі, Рыжскі павет — , Брэст) — бальшавік, дзеяч бальшавіцкага руху ў Латвіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1904 года ў РСДРП. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. 3 1914 года на франтах Першай сусветнай вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года член Нарвенскага Савета, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі старшыня Нарвенскага ВРК.

У час наступлення нямецкіх войск у лютым—сакавіку 1918 года камандзір Нарвенскага партызанскага атрада, камісар Гатчынскай дывізіі. Удзельнік вызвалення Латвіі ад нямецкіх і белагвардзейскіх войск, быў членам РВС арміі Савецкай Латвіі. У жніўні — кастрычніку 1919 года узначальваў абарону Дзвінскага ўмацаванага раёна. 3 кастрычніка 1919 года член РВС 16-й арміі на Беларусі.

3 чэрвеня 1920 года камандзір 10-й стралковай дывізіі, якая займала Ігумен, Пухавічы, Клецк, Бярозу, Кобрын, Брэст у час польска-савецкай вайны. Анс Даўман загінуў у баі пры фарсіраванні ракі Заходні Буг пад Брэстам 1 жніўня 1920 года. Пахаваны ў Мінску ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага.

Памяць У 1969 годзе быў усталяваны помнік у г. п. Обаль. Яго імем у 1928 годзе названа вуліца ў Мінску (былая другая Старавіленская), на доме № 1 устаноўлена мемарыяльная дошка. Таксама названы вуліцы ў Барысаве, за савецкай акупацыяй была вуліца ў Нарве. Імя А. Э. Даўмана прысвоена торфапрадпрыемству ў Шумілінскім раёне.

Літаратура Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 471. Даўман Анс Эрнеставіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 212.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Латвіі Катэгорыя:Загінулі ў Грамадзянскую вайну ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны