Аляксей Емяльянавіч Талмачоў (, с. Нова-Свініна (цяпер Краснатуранскі раён, Краснаярскага краю) — , Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Пасля заканчэння 5 класаў працаваў трактарыстам. У студзені 1942 года быў прызваны ў РККА. З лютага таго ж года на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да чэрвеня 1944 года гвардзіі радавы Аляксей Талмачоў быў разведчыкам 213-га гвардзейскага стралковага палка 71-й стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі першага Прыбалтыйскага фронту.
24 чэрвеня 1944 года Талмачоў падабраўся да кулямётнага гнязда і гранатай падарваў яго, што спрыяла поспеху баявых дзеянняў. У далейшым наступленні Талмачоў у складзе перадавога атраду пераправіўся праз Заходнюю Дзвіну ў раёне в. Мамойкі Бешанковіцкага раёна і актыўна ўдзельнічаў у захопе і абароне плацдарма на заходнім беразе Дзвіны. У тых баях загінуў.
Пахаваны на вайсковых могілках у г. п. Шуміліна. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 22 ліпеня Аляксею Талмачову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Імя Талмачова носіць вуліца ў г. п. Шуміліна.
Узнагароды Герой Савецкага Саюза (1944) Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Савецкая гвардыя Катэгорыя:Пахаваныя ў Шумілінскім раёне