Збі́гнеў Ралі́га (; 16 снежня 1938, Меднявіцы, Мазавецкае ваяводства — 8 сакавіка 2009, Варшава) — польскі кардыяхірург і палітык.
Доктар габілітаваны медыцынскіх навук (1981), прафесар Сілезскай медыцынскай акадэміі (1990), рэктар Сілезскай медыцынскай акадэміі (1996—1999). Праводзіў першую ў Польшчы трансплантацыю сэрца (1986).
Сенатар III і V склікання (1993—1997 і 2001—2005). У 2005—2007 гадах міністр здароўя ва ўрадах Казімежа Марцінкевіча і Яраслава Качыньскага. З 2007 года дэпутат Сейма VІ склікання, быў таксама прызначаны яго маршалам-сеньёрам.
Кавалер Ордэна Белага Арла (2008) і член яго капітулы, а таксама кавалер Крыжа Кавалерскага Ордэна Адраджэння Польшчы.
Пра яго асобу знялі тры фільмы (1986, 1993, «Багі» (2014)). Адзін раз выступіў у кінасерыяле, у якім іграў самога сябе (2001).
Спасылкі
Біяграфія на старонцы ўрада Савета Міністраў Польшчы Асоба Збігнева Ралігі на старонцы Filmpolski.pl
Катэгорыя:Хірургі Польшчы Катэгорыя:Сенатары Польшчы Катэгорыя:Міністры здароўя Польшчы Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы 6 склікання Катэгорыя:Памерлі ад раку Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы Катэгорыя:Члены партыі «Права і справядлівасць» Катэгорыя:Кардыяхірургі