Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — каталіцкі храм ў в. Рыкантай (Рыконты) Тракайскага раёна Літвы. Набажэнствы вядуцца выключана на польскай мове. Мае рысы гатычнага стылю, гранёныя контрфорсы, стральчатыя вокны, і рэнесансу.
Гісторыя
У 1555 годзе пабудаваны драўляны пратэстанцкі збор. У 1585 годзе па фундыцыі ўладальніка Рыконтаў Мікалая Тальваша ўзведзены мураваны збор. У XVII ст. Рыконты перайшлі да Агінскіх. У 1655 годзе, у час вайны вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, храм моцна пашкоджаны. У 1688 годзе адноўлены Марцыянам Агінскім. Рыконты перададзены троцкім дамініканцам, якія не хацелі служыць у былой рэфармацкай царкве. З 1696 года былы збор стаяў закінутым. У 1725 годзе пабудаваны драўляны касцёл, які да 1784 года струхлеў. Лічыцца, што ў гэты час набажэнствы былі перанесены ў мураваны касцёл.
У час вайны 1812 года разрабаваны. У 1888—1889 гадах храм адрамантаваны. У 1921 годзе створана парафія. У 1935 годзе касцёл адрэстаўраваны.
Спасылкі
Катэгорыя:1585 год у Еўропе Катэгорыя:Зборы Літвы Катэгорыя:Касцёлы Літвы Катэгорыя:Збудаванні Літвы ў гатычным стылі Катэгорыя:Збудаванні Літвы ў стылі рэнесанс Катэгорыя:Тракайскі раён Катэгорыя:XVI стагоддзе ў Літве