Інстытут міжнароднага права () - адна з першых арганізацый у свеце, якая вызначыла прынцыпы міжнароднага права, стварыла яго кадыфікацыю і прапанавала шляхі вырашэння міжнародных праблем. Арганізацыя была заснавана ў 1873 годзе ў Генце бельгійскім юрыстам Густавам Роленам-Жакмэнам. У 1904 годзе арганізацыя атрымала Нобелеўскую прэмію міру.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі