Ян Франке́віч (1559—1627) — архітэктар ранняга барока ў Вялікім Княстве Літоўскім з Менска. Вучань і пераемнік Бернардоні.
Біяграфія Ураджэнец Менска. Франкевіч, гарбар па прафесіі, у 1592 годзе ўступіў у ордэн езуітаў. Некаторы час жыў у кляштары ў Рызе. З 1594 года працаваў у Нясвіжы спачатку кухарам, а пасля памочнікам славутага італьянскага архітэктара Яна Бернардоні. У далейшым працаваў як самастойны архітэктар, у тым ліку ўзвёў на Ратушнай плошчы ў Вільні касцёл Св. Казіміра.
Творы Фарны касцёл у Нясвіжы (завяршальныя працы пасля 1599) Калегіум езуітаў у Нясвіжы Касцёл Святога Казіміра ў Вільні (1604—1616) Касцёл Святога Яна ў Вільні (аднаўленчыя працы) Царква Святога Духа ў Вільні
Спасылкі
Хто будаваў Вільню? Радыё «Свабода»
Катэгорыя:Архітэктары Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Езуіты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Архітэктары Вільні Катэгорыя:Архітэктары Нясвіжа Катэгорыя:Архітэктары барока Катэгорыя:Архітэктары XVII стагоддзя