Анатоль Фёдаравіч Комар (у эміграцыі Ромар; ,  — ?) — беларускі палітык, навуковец, дзеяч беларускай эміграцыі. Беларускі калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны.

Біяграфія Да вайны працаваў дацэнтам Мінскага політэхнічнага інстытута. Пасля захопу Мінска немцамі, з ліпеня 1941 года працаваў у гарадской адміністрацыі. Пасля забойства Вацлава Іваноўскага, са снежня 1943 года — бурмістр Мінска. Яго сакратарка выратавала Комару жыццё — знайшла падкладзеную партызанамі міну.

Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса (1944).

Незадоўга да прыходу Чырвонай Арміі эміграваў у Заходнюю Германію. Супрацоўнічаў з рознымі антыкамуністычнымі рухамі — напрыклад, член Камітэта вызвалення народаў Расіі.

На эміграцыі змяніў прозвішча на Ромар.

Памёр і пахаваны ў французскай частцы Канады.

Літаратура

Соловьев, А.К. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах / А.К. Соловьев. — Мн. : Навука і тэхніка, 1995. — 176 с.

Катэгорыя:Пахаваныя ў Канадзе Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Беларускі калабарацыянізм Катэгорыя:Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса Катэгорыя:Кіраўнікі Мінска