Іосіф Рыгоравіч Лангбард (, Бельск, Гродзенскай губерні, цяпер Бельск Падляскі, Польшча, — , ) — беларускі савецкі архітэктар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў і архітэктуры БССР (1934). Доктар архітэктуры (1939), прафесар (1939).
Адзін з выдатных архітэктараў Еўропы ХХ стагоддзя, чыя мастацкая спадчына аказвае значны ўплыў на развіццё сучаснай архітэктуры. Яго архітэктурныя шэдэўры ў вялізнай ступені паўплывалі на фарміраванне аблічча Мінска і з’яўляюцца жамчужынамі беларускага дойлідства.
Біяграфія Скончыў Адэскае мастацкае вучылішча ў 1906 годзе. У 1907—1914 гадах вучыўся на архітэктурным факультэце Вышэйшага мастацкага вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Сярод настаўнікаў Лангбарда быў знакаміты рускі архітэктар Аляксандр Памяранцаў, які спраектаваў будынак ГУМа ў Маскве. Менавіта пад яго кіраўніцтвам Лангбард у 1914 годзе абараніў дыпломны праект «Будынак Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі».
У час Першай сусветнай вайны Лангбард працаваў на фронце ў якасці начальніка інжынернага атрада. Пад яго кіраўніцтвам тым часам былі пабудаваны земская ўправа ў Кастраме, сельскагаспадарчы музей і тэатр мініяцюр у Петраградзе. Па заканчэнні вайны быў выканаўцам прац будаўнічай канторы пры аддзеле аховы здароўя ў Петраградзе.
У 1923 годзе архітэктурны праект Лангбарда, у колькасці сарака сямі прац іншых аўтараў, удзельнічаў у конкурсе праектаў Палаца працы ў Маскве — галоўнага грамадскага будынка СССР. У 1929 годзе выйграў усесаюзны конкурс на лепшы праект Дома ўрада Беларускай ССР.
У 1935—1950 гадах выкладаў у Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе, з 1939 года прафесар.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1951 года.
Пабудовы
thumb|злева|Дом урада БССР і помнік У. І. Леніну
Асноўныя працы: Дом урада БССР і помнік У. І. Леніну (1929—1934), Акруговы Дом афіцэраў (1934—1939), Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР (1934—1937), галоўны корпус АН БССР (1939) у Мінску, Дом Саветаў у Магілёве (1937—1939), будынак ЦК КП Украіны ў Кіеве (1939), помнікі У. І. Леніну ў Кіеве, Сімферопалі (1935—1936), М. Ф. Харытонаву ў Васкрасенску (1947) — усё са скульптарам М. Г. Манізерам.
Адзін з аўтараў схемы генплана паваеннага Гомеля і эскіза планіроўкі Мінска (1944).
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Памяць
Імя Іосіфа Лангбарда нададзена вуліцы ў Мінску. Імем Іосіфа Лангбарда названы прыпыначны пункт пры адпаведнай вуліцы ў Мінску.
Літаратура
А. А. Воинов. И. Г. Лангбард. — Мн., 1976
Спасылкі
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Мінска