Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк Дабрабыт» (раней: Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк Масква-Мінск») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Універсальны банк, з выяўленай спецыялізацыяй на рознічным крэдытаванні. Мае разгалінаваную рэгіянальную сетку, якая складаецца з галаўнога офіса, 5 рэгіянальных дырэкцыяў, 72 ЦБП і аперацыйных касаў, і прысутнічае ў шмат якіх гарадах Беларусі.

Акцыянеры Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь — 99,75 % акцый ААТ «Парытэтбанк» — 0,25 % акцый

Гісторыя Доўгія гады з’яўляўся даччыным банкам Банка Масквы. Працаваў на беларускім рынку з 2000 года ў якасці замежнага банка са 100 % замежным капіталам УП «Замежны банк „Масква-Мінск“» (на той момант Банк Масквы належаў ураду г. Масквы, Расія).

У кастрычніку 2007 года быў ператвораны ў ААТ «Банк Масква-Мінск»Информация о банке Банк Москва — Минск ОАО . З 2014 года ўласнікам банка з’яўляецца Нацыянальны банк Беларусі.

У 2019 годзе перайменаваны ў Банк Дабрабыт. Пасля рэбрэндынгу банк стаў беларускамоўным як у назве, так і ў вялікай колькасці спраўnashaniva.by.

У верасні 2020 года да дваццацігадовага юбілею з дня заснавання каля галаўнога офіса банка ў Мінску на вуліцы Камуністычнай з’явілася скульптура «Манета». Яна зроблена з бронзы, вышыня — 3 метра, вага — каля 2 тонНа минской улице установили монету весом в 2 тонны .

Санкцыі 17 лютага 2022 года банк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмежаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў. 24 лютага 2022 года банк Дабрабыт быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, а ў сакавіку 2022 года – адключаны ад SWIFTШто за банкі адключаць ад SWIFT і да чаго рыхтавацца кліентам. З таго ж года банк знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі, Канады, Швейцарыі, Японіі, Украіны.

У ліпені 2023 года Новая Зеландыя таксама далучылася да санкцый супраць Банка Дабрабыт.

Катэгорыя:Банкі Беларусі Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША