Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Фролкавічы, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі, злева ад дарогі Бешанковічы — Ула.

Апісанне Помнік — скульптура воіна, які стаіць на калені з аўтаматам у правай руцэ і каскай у левай руцэ. Скульптура вышынёй — 2,5 м устаноўлена на бетонным пастаменце, вышынёй — 2,3 м і патсаментам — 2×2,5 м. У аснове пастамента — мармуровая пліта з прозвішчамі загінуўшчых. Магіла агароджана жалезнай гароджай 15×11 м. Пахавана 18 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецкімі войскамі пры вызваленні Бешанковіцкага раёна ў чэрвені 1944 года.

Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Мікалай Васілевіч Крапцоў-Зайчанка.

Помнік устаноўлены ў 1969 годзе.

Літаратура Бешанковіцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 119—134.

Катэгорыя:Брацкія магілы Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Фролкавічы Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе