Моцарткугель (, даслоўна Моцартава кулька) — кандытарскі выраб з шакаладу, фісташкавага гарэху, марцыпану і нугі. Быў створаны ў 1890 годзе зальцбургскім кандытарам Паўлем Фюрстам і названы ў гонар кампазітара Вольфганга Амадэя Моцарта. Першапачаткова называўся Mozart-BonbonКавярня-кандытарская Фюрста (ад — цукерка).
Арыгінальныя Моцарткуглі дагэтуль вырабляюцца рукамі фірмай «Кандытарская Фюрста» ў Зальцбургу. Праз адсутнасць аўтарскіх правоў, цукеркі пад такой назвай вырабляе таксама цэлы шэраг фірмаў у Аўстрыі і Германіі.
Спасылкі
Konditorei Fürst Salzburg Mirabell-Mozartkugeln Reber-Mozartkugeln
Катэгорыя:Цукеркі Катэгорыя:Аўстрыйская кухня Катэгорыя:Вольфганг Амадэй Моцарт