Епіскап Мілуцін (свецкае імя Міхайла Кнежавіч, ; 10 студзеня 1949 г., сяло Міячы, Калубарская акруга, Сербія — 30 сакавіка 2020, Бялград) — епіскап Сербскай праваслаўнай царквы, епіскап .
Біяграфія Нарадзіўся 10 студзеня 1949 года ў вёсцы Міячы пад Валевам, у сям’і Міларада і Цветы (народжанай Петравіч).
У 14-гадовым узросце прыйшоў у . У 1967 годзе паступіў у манаскую школу ў , пасля заканчэння якой вярнуўся ў КаонуСрпска Православна Епархија ваљевска.
У Каонскім манастыры быў паслушнікам да 26 кастрычніка 1968 года, калі епіскап Шабацкі і Валеўскі пастрыг яго ў манахі ў манастыры . На наступны дзень у тым жа манастыры епіскап Іааан пасвяціў яго ў сан дыякана, а праз дзесяць дзён, 8 лістапада ў , у іераманаха.
Скончыў Духоўную семінарыю святога Савы ў Бялградзе, пасля чаго навучаўся на Багаслоўскім факультэце Бялградскага ўніверсітэта, а працягнуў — на факультэце святога Савы ў Ліберцівіле. На працягу 6 месяцаў служыў сакратаром і яшчэ 6 месяцаў парафіяльным святаром у Ніягары, ЗША. Па вяртанні на радзіму прызначаны настаяцелем Каонскага манастыра.
У 1979 годзе іераманах Мілуцін пакланіўся Гробу Гасподняму ў Іерусаліме.
У 1981 годзе епіскап Іаан узвёў яго ў годнасць , а ў 1987 годзе — .
У 1994 годзе епіскапам Шабацкім і Валеўскім узведзены ў сан ігумена.
Таксама клапаціўся пра манастыр святога Мікалая ў . 7 лютага 1996 года быў пастаўлены старэйшынай над Каонскім і Лелічскім манастырамі.
17 кастрычніка 1998 года ўзведзены ў сан архімандрыта. 17 мая 1999 года пастаўлены архіерэйскім намеснікам (благачынным) Посава-Тамнаўскага архірэйскага намесніцтваPeti valjevski vladika.
У маі 2003 года рашэннем абраны епіскапам .
20 ліпеня 2003 года ў хіратанісаны ў епіскапа Аўстралійскага і Новазеландскага. Хіратонію здзейснілі: Патрыярх Сербскі , мітрапаліт , мітрапаліт , епіскап , епіскап , епіскап Ірыней (Гаўрылавіч), епіскап , епіскап , епіскап Novosti za 20.7.2003.g .
30 снежня таго ж года ў Савінскім манастыры ў Канберы адбылося яго насталаванне, якое ўзначаліў яго папярэднік у Аўстраліі епіскап .
27 мая 2006 года епіскап Мілуцін быў прызначаны на адноўленую Валеўскую кафедру. Яго інтранізацыя адбылася 26 верасня ў Валеве.
3 чэрвеня 2013 года пацярпеў у аўтакатастрофе на шашы Бялград-Ніш непадалёк ад Крнева, вяртаючыся са .
Памёр 30 сакавіка 2020 года ў Бялградзе ад наступстваў каронавірусуhttps://www.blic.rs/vesti/drustvo/preminuo-episkop-valjevski-milutin-koji-je-bio-zarazen-korona-virusom/sm8n1ze.
Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19 Катэгорыя:Праваслаўныя епіскапы Катэгорыя:Сербская праваслаўная царква Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Сербіі