Уладзімір Данілавіч Салончанка (, Краснаярск — , в. Лабейкі, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія У 1939 годзе скончыў 7 класаў Чарнарэчанскай школы, працаваў на Чарнарэчанскай метэастанцыі назіральнікам, а пасля заканчэння трохмесячны курсаў у кастрычніку 1940 года — начальнікам метэастанцыі.

Прызваны ў армію з лістапада 1941 года. Скончыў ваеннае кулямётнае вучылішча. Вызначыўся ў Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі.

Разам з кулямётнымі разлікамі сваёй роты 24 чэрвеня 1944 года фарсіраваў Заходнюю Дзвіну ля вёскі Лабейкі і, заняўшы абарону, на працягу ўсёй ночы з 24 на 25 чэрвеня адбіваў контратакі праціўніка і быў забіты ў гэтым баі.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 годаСолонченко, Владимир Данилович.

Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Узрэчча.

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Катэгорыя:Пахаваныя ў Бешанковіцкім раёне Катэгорыя:Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны