Іван Іванавіч Псты́га (, в. , , цяпер Башкартастан — , Масква, Расія) — савецкі ваенны лётчык, военачальнік, маршал авіяцыі (1975), Герой Савецкага Саюза (1978), заслужаны ваенны лётчык СССР (1967).

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і выхадцаў з Гродзенскай губерні, якія эвакуіраваліся ў Башкірыю з пачаткам Першай сусветнай вайны. БеларусУзнагародны ліст І. І. Пстыгі па ўзнагароджанні Ордэнам Чырвонага Сцяга, 1942. — С. 108.

У сям’і было восем дзяцей. Бацька — Іван Рыгоравіч — скончыў прыходскую школу, быў самым пісьменным чалавекам у вёсцыПстыго И. И. На боевом курсе. — М. : Воениздат, 1989. — (Военные мемуары). — 65 000 экз. — ISBN 5-203-00061-1.. Маці — Еўдакія Фамінічна — была хатняй гаспадыняй. У дзяцінстве пераехаў з сям’ёй ва Уфу, дзе скончыў школу.

Прызваны на службу ў Чырвоную армію ў 1936 годзе. У 1940 годзе скончыў Энгельскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча, і быў прызначаны камандуючым звяна 211-га бамбардзіровачнага авіяпалка ВПС Адэскай ваеннай акругі.

У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Бранскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскім, 2-м Беларускім і 1-м Украінскім франтах: камандзір звяна, эскадрыллі, начальнік паветрана-стралковай службы авіядывізіі, корпуса, камандзір штурмавога авіяпалка.

22 чэрвеня 1941 года здзейсніў свой першы баявы вылет. Першапачаткова лётаў на бамбардзіроўшчыку Су-2. Здзейсніў 21 баявыя вылеты, у адным з якіх яго самалёт быў збіты.

У сакавіку—верасні 1942 года ў горадзе Балашове прайшоў перанавучанне на штурмавік Іл-2. Камандаваў спачатку звяном, потым эскадрылляй 504-га штурмавога авіяпалка. Яго эскадрылля асабліва паспяхова дзейнічала пад Сталінградам, у выніку яе дзеянняў вораг панёс вялікія страты.

У снежні 1943 года прызначаны камандзірам 893-га штурмавога авіяпалка 307-й штурмавой авіядывізіі. Пад яго кіраўніцтвам лётчыкі гэтага злучэння паспяхова дзейнічалі падчас вызвалення Беларускай ССР і Прыбалтыкі — за баявыя дзеянні пад Віцебскам полк атрымаў ганаровае найменне «Віцебскі», а за актыўны ўдзел у вызваленні Барысава, Мінска, Вільні, Ліды быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

У далейшым ўдзельнічаў ў вызваленні Польшчы, баях ва Усходняй Прусіі. За ўвесь час вайны Іван Пстыга здзейсніў 96 баявых вылетаў, асабіста збіў 2 знішчальнікі, адзін з якіх — у лабавой атацы.

Пасля вайны працаваў на камандных пасадах у Ваенна-паветраных сілах і іншых пасадах ва Узброеных сілах СССР і Расіі. Скончыў Ваенную акадэмію Генштаба і ў 1957 годзе прызначаны намеснікам камандуючага ваенна-паветраных сіл Ленінградскай ваеннай акругі.

З 1958 года — першы намеснік, а праз год — камандуючы ваенна-паветранымі сіламі Групы савецкіх войск у Германіі. У 1967 годзе стаў намеснікам галоўнакамандуючага ВПС па баявой падрыхтоўцы.

У 1977 годзе пад яго кіраўніцтвам была створана Цэнтральная інспекцыя бяспекі палётаў Узброеных сіл СССР. Ён распрацаваў «формулу бяспекі палётаў» — сукупнасць якасцяў асабовага складу, правілаў лётнай службы, кіравання палётамі, рэгулярнасці палётаў, надзейнасці авіяцыйнай тэхнікі, — якая легла ў аснову сістэму забеспячэння бяспекі палётаў, дзейснай да гэтага часу. Дзякуючы Пстыгу атрымалася мінімізаваць колькасць лётных здарэнняў у авіяцыйных частках СССР.

З 1983 года — ваенны інспектар-саветнік Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Праводзіў вялікую аналітычную працу, абагульняў досвед баявых дзеянняў савецкіх авіячастак у гады вайны.

У 1992 годзе выйшаў у адстаўку, жыў у Маскве. Памёр 23 лютага 2009 года на 91-м годзе жыцця. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.

Узнагароды Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1955, 1978), двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені (1943, 1985), двума ордэнамі Чырвонай Зоркі (1951), ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1974), ордэнам Аляксандра Неўскага (1944), ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені (1988), шэрагам савецкіх і расійскіх медалёў.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 7 красавіка 1978 года «за асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, вялікі ўнёсак у падрыхтоўку і павышэнне баявой гатоўнасці войск у пасляваенны перыяд і асваенне складанай баявой тэхнікі».

Іван Пстыга — адзіны беларус, узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга 7 разоў, адзін з двух беларусаў — маршалаў роду войск.

Літаратура

 — С. 621  — С. 108

Катэгорыя:Маршалы авіяцыі Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Башкартастане Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Валгаграда Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 7-га склікання