Пракоп Міхайлавіч Герасіменка (нар. , Крэмінскі раён, Украіна — , Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Адукацыя няпоўная сярэдняя. Пасля школы працаваў на прадпрыемствах горада Лісічанск Луганскай вобласці.
У Чырвонай Арміі з 1939 года. У 1940 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. з чэрвеня 1941 года ў дзеючай арміі. Ваяваў на Паўночна-Заходнім і Калінінскім (з 20 кастрычніка 1943 года — 1-ы Прыбалтыйскі) франтах на пасадзе камандзіра ўзвода і камандзіра роты.
Перад пачаткам Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі яго рота была нададзена 306-й стралковай дывізіі, якая павінна была прарываць доўгатэрміновую абарону праціўніка ў раёне вёскі Мядзведкі (зараз не існуе, Шумілінскі раён). У першы дзень аперацыі, 22 чэрвеня 1944 года, ён са сваёй ротай атакаваў пярэдні край праціўніка, у жорсткай барацьбе авалодаў першай траншэяй і, прасоўваючыся ў глыбіню абароны, захапіў выгадную вышыню. Доўгі час ўтрымліваў пазіцыі і загінуў разам з большасцю воінаў сваёй роты і двума камандзірамі ўзводаў.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 годаГерасименко, Прокопий Михайлович.
Пахаваны на вайсковых могілках у Тропіне.
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне