Лі Вэньлян ( 李文亮, піньінь : Lǐ Wénliàng; 12 кастрычніка 1986, Бейчжэнь — , Ухань) — кітайскі лекар, паводле некаторых звестак, першым паведаміў пра ўспышку каранавіруса COVID-19 і быў падвергнуты пераследу з боку ўладаў.
Біяграфія Ён нарадзіўся 12 кастрычніка 1986 года ў акрузе Бейчжэнь (правінцыя Ляанін). У 2004 годзе ён паступіў у медыцынскую школу Уханьскага ўніверсітэта і там вучыўся на афтальмолага. На другі год навучання ён уступіў у Камуністычную партыю Кітая. У 2011 годзе скончыў ступень магістра і пачаў працаваць у афтальмалагічным цэнтры ўніверсітэта Сямень (правінцыя Фуцзянь). У 2014 годзе ён вярнуўся ва Ухань і атрымаў пасаду лекара ў гарадской цэнтральнай бальніцы.
Ён быў жанаты з Фу Сюэцзе, іх сыну 5 гадоў. Фу была цяжарная другі раз, калі памёр муж.
Лі Веньлян і каранавірус Сцвярджаецца, што 30 снежня 2019 года Вэньлян упершыню паведаміў пра новы вірус, падобны на вірус SARS, у інтэрв’ю выпускнікам універсітэцкай школы Уханьскага ўніверсітэта ў чаце WeChat, пасля чаго яго выклікалі ў міліцыю і жорстка папярэджвалі аб недапушчальнасці распаўсюджвання чутакКитайский врач еще 30 декабря предупредил о коронавирусе — но тогда ему никто не поверил. В итоге он сам заразился и умер // «Медуза», 3.02.2020. .
Смерць Вярнуўшыся на працу, лекар працягваў прымаць пацыентаў, у тым ліку і інфікаваных. 10 студзеня ў Веньляна былі сімптомы віруснай інфекцыі. 12 студзеня ён быў шпіталізаваны, але з-за адсутнасці дыягнастычных даследаванняў на новы вірус яго дыягназ быў пацверджаны толькі 1 лютага. 5 лютага яго стан рэзка пагоршыўся, і на наступны дзень пачаліся паведамленні аб яго смерці, у якіх часам смерці называлася 7 гадзін раніцы新冠肺炎最早示警者之一李文亮医生去世 // , 7.02.2020.. Выканаўчы дырэктар СААЗ Майк Раян выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Лі Веньляна, сказаўшы: «Мы ўсе павінны аддаць належнае працы, якую ён зрабіў»Твиттер Майка Райана. Цягам 6 лютага ў кітайскіх СМІ была апублікаваная супярэчлівая інфармацыя пра стан Лі Веньляна: сярод іншага паведамлялася, што спыненне сэрца адбылася 6 лютага ў 21.30, а пасля гэтага Вэньлян працягваў некаторы час знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, дзе лекары спрабавалі яго рэанімаваць. Паводле канчатковай інфармацыі, 7 лютага лекар памёр у 3 гадзіны ночы, да гэтага часу многія грамадскія асобы і карыстальнікі сацыяльных сетак ужо выказалі спачуванніCoronavirus: Whistle-blower Dr Li Wenliang confirmed dead of the disease at 34, after hours of chaotic messaging from hospital // South China Morning Post, 7.02.2020..
Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19 Катэгорыя:Медыкі Кітая Катэгорыя:Афтальмолагі