Аляксандр Сямёнавіч Расказаў (нар. , Уладзімірская вобласць — , Валатоўкі, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Скончыў пяць класаў. З пачатку 1930-х гадоў працаваў у калгасе «Чырвоная вёска», спачатку калгаснікам, потым — загадчыкам фермай.

У сярэдзіне 1930-х гадоў паехаў у горад Вязнікі Іванаўскай вобласці (зараз ва Уладзімірскай вобласці), працаваў там сталяром і тынкоўшчыкам. Пазней пераехаў у Маскву, працаваў прарабам на будаўніцтве і бляхаром у домакіраўніцтве.

25 чэрвеня 1941 года прызваны ў Чырвоную Армію. З 27 жніўня 1941 года ў дзеючай арміі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

У ноч на 22 чэрвеня 1944 года атрымаў загад падрыхтаваць праход па мінных палях і драцяных загародах перад варожымі пазіцыямі ў раёне вёскі Валатоўкі (Шумілінскі раён). Пры размініраванні група была знойдзена і абстраляная ворагам, двое сапёраў загінулі, а сам атрымаў цяжкае раненне. Цаной жыцця забяспечыў выкананне баявой задачы.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 24 сакавіка 1945 годаЯкубов, Осман.

Пахаваны на воінскіх могілках у Валатоўках.

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Катэгорыя:Нарадзіліся ва Уладзімірскай вобласці Катэгорыя:Сапёры Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны