Чарну́шка дамаская, дзяўчына ў зелені (Nigella damascena) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 30—60 см. Сцябло прамое, граністае. Лісце чаргаванае, жорсткае, двойчы і тройчы перыстарассечанае. Долі ліста ніткападобныя, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Верхняе лісце сабранае пад кветкай і ўзвышаецца над ёю. Кветкі 2—5 см у дыяметры. Чашалісцікі сіняга, блакітнага колеру з адценнямі, буйныя. Плод — шматлістоўка.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Паўднёвай Еўропы, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Лівія, Марока, Туніс), на Каўказе, Канарскіх астравахTaxon: Nigella damascena L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф. Расце ў стэпавых зонах, засмечаных месцах, парках і садах, каля дарог. Цвіце ў ліпені—верасні. Размнажаецца насеннем.

Гаспадарчае значэнне Расліна ядавітая. У насенні маецца эфірны алей і алкалоід дамасцэцін. Дэкаратыўная і лекавая расліна.

Літаратура  — С. 324.  — С. 239.

Спасылкі

Катэгорыя:Казяльцовыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе