Пуцілкавічы — курганны могільнік XII—XIV стст. каля Пуцілкавіч Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.
Апісанне Раскопкі ў Пуцілкавічах праводзіў Ф. Л. Вярэнька у 1887—1891 гадах. Агулам было раскапана 36 пахаванняў (земляных курганоў і курганоў, абкладзеных камянямі). Сярод знаходак — гліняныя гаршчкі, жалезныя сякеры і нажы, упрыгажэнні, сярэбраны куфічны дырхем, рэшткі тканін (ільняной і залататканай). Асабліва цікавыя жаночыя ўпрыгажэнні -- бронзавыя бранзалеты, пярсцёнкі, падковападобныя фібулы (зашпількі для адзення), шыйныя грыўні, бразготкі і падвескі ў выглядзе плоскіх стылізаваных конікаў, разнастайныя пацеркі. Сярод пацерак — рознакаляровыя шкляныя, золаташкляныя, літыя бронзавыя, бурштынавыя, а таксама пацеркі, зробленыя з костачак сліў.
Літаратура
Дучыц, Л. Аб чым расказваюць знаходкі / Л. Дучыц // Патрыёт (Ушачы). — 1990. — 28 жн. Упрыгажэнні з курганоў у в. Пуцілкавічы // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 31.
Спасылкі
Катэгорыя:Пуцілкавічы Катэгорыя:Курганныя могільнікі Ушацкага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь