Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Вялікія Дольцы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

Апісанне Размешчаны ў цэнтры аграгарадка. Пахаваны 58 воінаў і 15 партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Сярод пахаваных — намеснік камандзіра партызанскай брыгады імя А. Ф. Данукалава па разведцы лейтэнант К. В. Зюкаў і камісар партызанскага атрада «Казбек» гэтай брыгады М. І. Недабойкін

Помнік адкрыты ў 1953 годзе. У 1974 годзе на магіле пастаўлены новы помнік — скульптурная кампазіцыя: воін і партызанПОМНІК НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ САВЕЦКІХ ВОІНАЎ І ПАРТЫЗАН. Матэрыял — бетон, пліта з сілуміну. Вышыня — 2,5 метра.

У 2015 годзе праведзены рэстаўрацыйна-аднаўленчыя працы скульптуры. Аўтар — украінскі скульптар Тарас БратэрскіБрацкая магіла аг. Вялікія Дольцы.

Літаратура  — С. 427

Катэгорыя:Брацкія магілы Ушацкага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:Вялікія Дольцы Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе