Mount & Blade: Warband (літар. band (банда) — у значэнні атрад, ад слова «band» — павязка прызваная адрозніваць сваіх ад чужых) — кампутарная гульня ў жанры ролевай гульні, распрацаваная турэцкай кампаніяй «TaleWorlds». «Mount & Blade: Warband» з’яўляецца дадаткам да гульні Mount & Blade, якая выйшла восенню 2008 года.
Асноўным адрозненнем «Mount & Blade: Warband» ад арыгінала з’яўляецца наяўнасць шматкарыстальніцкай гульні і новая мапа Кальрадыі.
У рускай лакалізацыі гульня атрымала назву «Mount & Blade: Эпоха Турниров» (). Афіцыйным выдаўцом гульні з’яўляецца Paradox Interactive. Лакалізацыяй і выдавецтвам у Расіі займаліся супольна Snowball Studios, 1С і Софт Клаб.
Распрацоўка гульні У ліпені 2009 года распрацоўнік «TaleWorlds» аб’явілі пра пачатак адкрытага бэта-тэставання гульні. У лютым 2010 года тэставанне стала публічным для ўладальнікаў ліцэнзійнага ключа.
Гульнявы працэс
Гульня ў гэтым плане не адрозніваецца ад папярэднай Mount & Blade.
Асаблівасці Гульня з’яўляецца працягам аднакарыстальніцкай ролевай гульні «Mount & Blade». Як і яе папярэдніца, Mount & Blade: Warband вылучаецца асаблівай баявою сістэмай, якая дазваляе гульцу ездзіць і змагацца на кані, у сярэднявечную эпоху. Дзеянне адбываецца ў псеўдасярэднявеччы, але фэнтэзійных элементаў няма.
Новая ролевая сістэма дазваляе гульцу стаць кіраўніком уласнага каралеўства, а таксама падараваць землі і прымаць шляхотных рыцараў у якасці сваіх васалаў. Цяпер у гульца ёсць магчымасць ажаніцца з лэдзі ці лордам (у залежнасці ад полу вашага персанажа).
У гульні была перапрацаваная баявая сістэма, у выключнасці, сістэма парыравання і блакавання шчытом стала больш дынамічнай. Кідальную зброю можна выкарыстоўваць у блізкім баі, а таксама падбіраць любыя выкарыстаныя снарады. Некаторыя віды ўдараў халоднай зброяй абараняюць ад люстраных удараў праціўніка.
У гульні з’яўвілася новая фракцыя — Саранідскі Султанат, які стаў збіральным вобразам арабскіх краін.
Гульнявы штучны інтэлект стаў больш карэктна ўзаемадзейнічаць з навакольным атачэннем, а таксама весці сябе больш асэнсавана ў залежнасці ад сітуацыі на полі бою. У атрадаў з’явілася мараль, з-за нізкіх паказчыкаў якой яны могуць бегчы з поля бою ці дэзертаваць з арміі. Дыпламатыя фракцый стала некалькі больш разгалінаванай. Таксама кіраўнікі краін могуць выганяць няўгодных ім васалаў і адбіраць у іх маёмасць, але і васалы самі могуць мяняць сюзерэнаў, калі іх нешта не задавальняе.
Шматкарыстальніцкі рэжым У Mount & Blade: Warband прысутнічае шматкарыстальніцкі рэжым, які падтрымлівае гульню да 64 гульцоў на адной мапе. Урэшце, практычна адразу пасля рэлізу з’явіліся мадыфікацыі, якія пашыраюць максімальную колькасць гульцоў аж да 200.
Сярод рэжымаў гульні:
Заваяванне; Бітва; Захоп сцяга; Захоп; Камандны бой да смерці; Бой да смерці; Дуэль; Аблога.
У гэтых сутычках можна зарабіць грошы і купіць новы рыштунак для свайго персанажа. У шматкарыстальніцкай гульні існуюць кланы, праводзяцца турніры.
Гульнявы рухавік Па параўнанні з арыгіналам, у гульні рэалізаваная тэхналогія HDR і поўнаэкраннае згладжванне (FSAA), а таксама павысілася дэталізацыя персанажаў, брані і зброі. З’явіліся новыя анімацыі бою, зробленыя пры дамапозе метаду motion capture.
«Кавалерыйская» RPG Mount & Blade сабрала вакол сябе згуртаваную армію прыхільнікаў. Карыстаючыся незашыфраванымі рэсурсамі, яны стварылі мноства сур’ёзных мадыфікацый — глабальных надбудоў і асобных сусветаў са сваімі мапамі ды фракцыямі.
Спасылкі
https://www.taleworlds.com/en/Games/Warband
Відэа па гульні
Катэгорыя:Action/RPG Катэгорыя:Відэагульні 2010 года Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў Турцыі Катэгорыя:Відэагульні з адкрытым светам Катэгорыя:Відэагульні з трохмернай графікай Катэгорыя:Гульні для Windows