У гісторыі вядомы тры каласальныя пандэміі чумы. Як толькі чума — хвароба, першапачаткова ўласцівая пустынным і стэпавым грызунам, знайшла дарогу да людзей — яна пачала лютаваць з жорсткасцю, якой яшчэ не ведала гісторыя чалавецтваДаниэл М. Тайные тропы носителей смерти. — М., Прогресс, 1990, с.52 — ISBN 5-01-002041-6. Сапраўды, калі пры эпідэміях натуральнай воспы, халеры, сыпнога тыфа, іспанскага грыпу — гінула, за рэдкімі выключэннямі, не больш за 30 % тых, хто захварэў, то захворванне чумой азначала верную смерць. Хворы немінуча паміраў праз некалькі дзён, таму жах эпідэмій чумы пераўзыходзіў жах усіх войнаў.

Першая пандэмія Першая — «Юстыніянава чума», пачалася ў Егіпце, спусташыла амаль усе краіны Міжземнамор’я і трымалася каля 60 гадоў. У разгар эпідэміі ў 542 годзе толькі ў Канстанцінопалі штодня паміралі тысячы чалавек. Усяго загінула каля 100 мільёнаў чалавек, Візантыя страціла прыкладна палову насельніцтва.

Другая пандэмія

Другая пандэмія — «Чорная смерць» — зарадзілася ў Азіі і ў 1346—1348 гадах лютавала ў Еўропе, дзе яе ахвярамі сталі 25 мільёнаў людзей.

У больш шырокім сэнсе другая пандэмія «наклала свой злавесны адбітак на ўсё еўрапейскае сярэднявечча». Гісторыкі вылучаюць наступныя пікі актыўнасці чумы, паміж якімі часам змянялася па некалькі пакаленняў людзей, якія чумы не ведалі:

1050—1200 гады — папярэднія эпідэміі ў Азіі; эпідэміі чумы адзначаліся у Індыі, Сярэдняй Азіі і Кітаі, але чума пранікла таксама ў Сірыю і Егіпет 1346—1382 гады («Чорная смерць») 1545—1683 гады 1710—1730 гады.

Трэцяя пандэмія Трэцяя пандэмія — пандэмія чумы, пачалася ў 1855 годзе ў кітайскай правінцыі Юньнань або, у больш шырокім сэнсе, з мноства прыродных ачагоў ў цэнтральным і паўночна-ўсходнім Кітаі, афіцыйным пачаткам пандэміі лічыцца выпадкова абраная эпідэмія ў Кантоне, нягледзячы на тое, што эпідэміі чумы перыядычна ўспыхвалі там з 1850-х гадоў. Як толькі эпідэмія дасягнула ўзбярэжжа, суда, на гэты раз з паравымі рухавікамі, хутка разнеслі чуму па ўсіх частках свету. Ўспышкі чумы адзначаліся ў 87 партовых гарадах (з некалькіх тысяч партоў таго часу). Асабліва чума лютавала ў Ганконгу і Бамбеі. Чума таксама распаўсюдзілася на ўсе кантыненты дзякуючы гандлёвым судам у выглядзе адносна невялікіх па маштабу выбліскаў, якія не прывялі, аднак, да ўзнікнення эпідэмій, супастаўных па маштабе з эпідэміямі сярэднявечча.

Крыніцы

Літаратура

Чума Катэгорыя:Чума