Во́йстамскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Войстам.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Абрамаўшчынскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года ў склад сельсавета з Жодзішкаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Абрамаўшчына III, Акушкава, Курчы, Лешчаняты, Мілуці, Няхведы, Семянкі і Целякі)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. 15 мая 1978 года да сельсавета далучана частка скасаванага Міцкевіцкага сельсавета (16 населеных пунктаў: Акушкаўшчына, Ардзяя, Белькава, Вострава, Вугляны, Забалацце, Куляшы, Міцкевічы, Навасёлкі, Палянка, Роткавічы, Рудня, Студзянец, Хаўсты, Шастакі і Ягаднава)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).. У 1979 годзе ў склад Вішнеўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (вёскі Абрамаўшчына I, Абрамаўшчына III, Дыбунькі, Круні, Лакачы, Лешчаняты, Мілуці, Няфеды, Пагарэльшчына, Семянкі, Целякі, хутары Акушкава, Курчы і Тураўшчына)Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 ліпеня і 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. 31 мая 2016 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вішнеўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 31 мая 2016 г. № 143 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Сморгонского района Гродненской области .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 929 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 92,1 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 2,4 % — палякі, 1,1 % — азербайджанцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 30 населеных пунктаў: аграгарадок Войстам, вёскі Ардзяя, Велікаполле, Вострава, Вугляны, Дзярвелі, Забалацце, Закрочча, Замасце, Куляшы, Лазоўка, Лемяшы, Міцкевічы, Навасёлкі, Новае Сяло, Рацавічы, Роткавічы, Рудня, Селішча, Студзянец, Сялец, Хаўсты, Шастакі, Шчані, Ягаднава, хутары Акушкаўшчына, Белькава, Войстам, Катрынова, Палянка.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Смаргонскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2016 годзе