То́рбачнік палявы (Thlaspi arvense) — кветкавая расліна роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Аднагадовая жоўта-зялёная травяністая расліна вышынёй 10—60Thlaspi arvense L. — Ярутка полевая // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения см. Сцябло прамое, простае або галінастае. Лісце простае, суцэльнае, з зубчастым краем, чаргаванае. Прыкаранёвае лісце адваротна-яйцападобнай формы, на чаранках, сцябловае — падоўжана-эліпсападобнае, сядзячае, з вострымі вушкамі. Кветкі з чатырма пялёсткамі белага колеру, з зялёнымі чашалісцікамі. Плод — стручочак даўжынёй 12—18 мм, крылаты па краі і з вузкай выемкай у верхняй частцы. Насенне (да 50 тысяч з адной расліны) адваротна-яйцападобнай або авальнай формы, цёмна-вішнёвага або карычневага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, натуралізавалася амаль паўсюднаTaxon: Thlaspi arvense L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт і эўтроф. Расце на сухіх і стэпавых лугах, аблогах, пустках, узлесках, палях, пашах і агародах, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені—жніўні. Плады паспяваюць у ліпені—верасні. Жыццяздольнасць насення можа захоўвацца да 10 гадоў. Устойлівая да розных уздзеянняў расліна. Вырваныя з коранем і пакінутыя на полі расліны могуць прыжывацца зноў. Могуць зімаваць у фазе цвіцення.

Гаспадарчае значэнне Пустазелле. Асабліва засмечвае азімыя пасевы.

Лекавая расліна. У насенні торбачніка палявога маецца да 30 % алею з пахам часнаку.

Сінонімы Паводле сайта The Plant List:

Літаратура

Спасылкі

Thlaspi arvense L. — Ярутка полевая // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения Ярутка полевая // Архив природы России Депозитарий живых систем «Ноев ковчег» // Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава

Катэгорыя:Торбачнік Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Алейныя культуры Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе