Першы пацверджаны выпадак заражэння COVID-19 на тэрыторыі Канады быў выяўлены 25 студзеня 2020 года ў мужчыны, які вярнуўся ў Таронта пасля падарожжа па Кітаю, уключаючы горад Ухань, дзе пачалася пандэмія. Па стане на 2 красавіка ў краіне афіцыйна было выяўлена 11 228 пацверджаных выпадкаў, з іх 1 741 ачуняў, 132 памерлі; за ўвесь час было праведзена звыш 100 000 тэстаў.

16 сакавіка прэм’ер-міністр Джасцін Трудо анансаваў, што пасля паўночы на 18 сакавіка ў Канадзе пачнецца новае абмежаванне на ўезд, галоўным чынам абмяжоўваючы ўезд у краіну грамадзян Канады, іх бліжэйшых сваякоў і пастаянных жыхароў. Большасць міжнародных палётаў перанакіравалі ў буйнейшыя канадскія аэрапорты для павелічэння магчымасці абследавання пры ўездзе ў краіну. Міністр замежных спраў Шампань таксама паведаміў, што краіна выдзеліць да $ 5,000 кожнаму грамадзяніну Канады, які ўсё яшчэ знаходзіцца за мяжой, каб пакрыць выдаткі на праезд і рэчы першай неабходнасці, пакуль яны не змогуць вярнуцца назад.

Станам на снежань 2022 года захварэлі 742 531 грамадзян, з іх 18 974 памерлі.

Крыніцы

Спасылкі Каранавірусная хвароба (COVID-19): Абнаўленні па пандэміі Health Canada Захады па змяншэнні распаўсюджання каранавіруснай хваробы (COVID-19) у Канадзе Выпадкі COVID-19 у свеце і гістарычныя даныя ад Універсітэта Джона Хопкінса Карта выпадкаў COVID-19 па Канадзе на рэгіянальных ўзроўнях Карта пацверджаных выпадкаў COVID-19 па Канадзе з сайта Empower Health (empower.ca / iamsick.ca) CoronaMapper  — карта са статыстыкай Covid Canada  — дыяграма са статыстыкай па правінцыях і навінамі

Катэгорыя:Пандэмія COVID-19 Катэгорыя:2020 год у Канадзе