Саўл Майсеевіч Бухман, ці Шавель Хаімавіч Бухман ( — ) — савецкі ваенны ўрач і арганізатар аховы здароўя. Палкоўнік медыцынскай службыБухман Саул Моисеевич (Шавель Хаимович) (11.05.1903 — 23.08.1961) .

Біяграфія Скончыў медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1927 годзе.

У Чырвонай Арміі з 1928 года. Служыў на пасадах дывізійнага ўрача, начальніка санітарнага корпуса, начальніка санітарнага аддзела 3-й арміі Заходняй асобай ваеннай акругі, 22-й арміі (1933—1945). Прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі. Пасля вайны працаваў начальнікам навучальнай часткі ваеннай кафедры Мінскага медыцынскага інстытута.

Пахаваны на Усходніх могілках Мінска (Беларусь), участак 26.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1 ступені, Чырвонай зоркі, медалямі.

Літаратура Ишутин, О. С. Военно-медицинское образование в Республике Беларусь. История и современность. Т. 1: История создания и деятельности военной кафедры Белорусского, Минского государственного медицинского института 1930—1995 гг./ О. С. Ишутин, В. Г. Богдан. — Минск: Колорград, 2017. — С. 147—148.

Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя