Герб Навабеліцкага раёна — афіцыйны геральдычны сімвал Навабеліцкага раёна, адзінкі ў складзе горада Гомеля. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь  года № 81.

Апісанне У блакітным полі французскага шчыта залатая рысь, якая ляжыць.

Адзін з нямногіх гістарычных гербаў Гомельскай вобласці. Быў «найвысока нададзены» Кацярынай II 16 жніўня 1781 года Беліцы, якая стала па Указу імператрыцы ад 22 сакавіка 1777 года павятовым цэнтрам. З гэтага моманту населены пункт стаў называцца Новай Беліцай.

Рашэнне аб зацвярджэнні герба Навабеліцкага раёна г. Гомеля было прынята Адміністрацыяй Навабеліцкага раёна Гомеля 13 лютага 2001 года.

Гл. таксама Сцяг Навабеліцкага раёна

Катэгорыя:Навабеліцкі раён Навабеліцкі раён