Google Translate () — сэрвіс ад Google, які на 2015 год дазваляў перакладаць разнастайныя тэксты і вэб-старонкі на 109 мовах (у тым ліку і на беларускай). Колькасць параграфаў ці тэхнічных тэрмінаў у выточным тэксце абмяжоўваецца. Акрамя гэтага, ёсць функцыя «Перакладзены пошук», дзе можна выбраць выточную мову вынікаў і канцавую, увесці запыт і атрымаць вынік на абранай мове. 26 жніўня 2008 года сайт папоўніўся магчымасцю перакладаць з 50 моў на беларускую і наадварот з беларускай мовы на 50 іншых.
У адрозненне ад іншых сэрвісаў перакладу, якія працуюць з SYSTRANS, Google карыстаецца ўласнымі распрацоўкамі ў дадзенай галіне. Google Translate, як іншыя сэрвісы, не мае граматычных правілаў, таму што алгарытм выкарыстоўвае гэтак званы статыстычны аналіз, а не традыцыйны алгарытм перакладу, заснаваны на правілахФранц-Джозаф Ох пацвердзіў гэта падчас яго прамовы на MT Summit 2005, заявіўшы, што «Нам правілы больш непатрэбныя» («We do not need rules any more»)..
Храналогія камбінацый Набор напрамкаў перакладу павялічваўся паступова. Усяго налічваецца 15 гэтак званых стадый. Яны прыведзеныя ў храналагічным парадку.
1-я стадыя англійская → французская англійская → нямецкая англійская → іспанская французская → англійская нямецкая → англійская іспанская → англійская 2-я стадыя англійская → партугальская партугальская → англійская англійская → нідэрландская нідэрландская → англійская 3-я стадыя англійская → італьянская італьянская → англійская 4-я стадыя англійская → кітайская (спрошчаная) англійская → японская англійская → карэйская кітайская (спрошчаная) → англійская японская → англійская карэйская → англійская 5-я стадыя (снежань 2006) англійская → руская руская → англійская 6-я стадыя (красавік 2007) англійская → арабская арабская → англійская 7-я стадыя (люты 2007) англійская → кітайская (традыцыйная) кітайская (традыцыйная) → англійская кітайская (спрошчаная → традыцыйная) кітайская (традыцыйная → спрошчаная) 8-я стадыя (кастрычнік 2007) усе 25 моўных пар пачынаюць працу на ўласнай сістэме статыстычнага перакладу GoogleGoogle Switches to Its Own Translation System Google Operating System Google Statistical Machine Translation Is Live Google Operating System 9-я стадыя (8 мая 2008) англійская → хіндзі хіндзі → англійская 10-я стадыя (май 2008. Адгэтуль, пераклад магчымы паміж любымі дзвюма мовамі. Калі гэта немагчыма, пераклад робіцца праз англійскую) балгарская дацкая нарвежская польская румынская фінская харвацкая чэшская шведская 11-я стадыя (25 верасня 2008) в’етнамская інданезійская іўрыт каталанская латышская літоўская філіпінская славацкая славенская сербская украінская 12-я стадыя (30 студзеня 2009) албанская венгерская галісійская мальтыйская тайская турэцкая эстонская 13-я стадыя (19 чэрвеня 2009) персідская 14-я стадыя (24 жніўня 2009) беларуская валійская ідыш ісландская ірландская зулу македонская малайская афрыкаанс суахілі 15-я стадыя (19 лістапада 2009) Скончылася стадыя бэта-тэставання. Для беларускай, кітайскай, японскай, карэйскай, рускай, украінскай, балгарскай, грэчаскай, тайскай мовы і хіндзі стала даступная раманізацыя. Для арабскай, персідскай мовы і хіндзі таксама даступная адваротная раманізацыя. Англійскі пераклад можа быць агучаны камп’ютарным голасам.
Спасылкі Беларуская старонка Пераклачык файлаў Teach You Backwards: An In-Depth Study of Google Translate for 103 Languages
Translate Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2006 годзе Катэгорыя:Пераклад