Антыб (, ) — курортны горад на Лазурным Беразе, дэпартамент Прыморскія Альпы, рэгіён Праванс — Альпы — Лазурны Бераг, Францыя. Насельніцтва — 75 456 жыхароў (2013). Размешчаны на мысе Гаруп Міжземнага мора паміж Канамі і Ніцай. У Антыбе найвялікшы (паводле сумарнага танажу) яхтавы порт на Лазурным Беразе. Пабудаваны ён у шасцідзясятыя гады XX стагоддзя на месцы рымскай гавані. Насамрэч гэта не адзін, а цэлых пяць партоў — Вабан, Галіс, Крутон, Аліўет, Саліс. Разам з мысам Антыб () і мястэчкам Жуан-ле-Пен () складае адзіную адміністрацыйную адзінку.
Гісторыя У VI стагоддзі да нашай эры грэчаскія мараплаўцы выявілі ўтульную бухту і заснавалі на яе берагах горад Антыполіс (горад, размешчаны наадварот). Мелася на ўвазе — наадварот, праз бухту, ад Нікеі (Ніцы). Антыполіс быў заснаваны як калонія Масаліі (цяперашні Марсель). У часы Рымскай імперыі горад з’яўляўся важным пунктам на шляху з Рыма ў Галію. Ён доўгі час быў адзіным умацаваным горадам на ўзбярэжжы ад Марселя да Італіі.
У II стагоддзі ў горадзе была заснаваная біскупская кафедра і ён стаў называцца Антыгуль, а з часам — Антыб. У Сярэдневякоўе горад належаў Савоі, а з 1481 года — Францыі.
Эканоміка і транспарт У Антыбе швартуюцца самыя выкшталцоныя яхты з тых, што падыходзяць да Лазурнага Берага. Уладальнікі іх не схільныя афішаваць сябе і сваю ўласнасць.
У Антыбе існуе парфумерная вытворчасць. У горадзе захаваліся рэшткі рыбаперапрацоўчай прамысловасці, але яна значна скарацілася. У горадзе ёсць чыгуначны вакзал.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады рэгіёна Праванс — Альпы — Лазурны Бераг Катэгорыя:Камуны дэпартамента Прыморскія Альпы Катэгорыя:Курорты Францыі