Сцяг Хойнікаў — афіцыйны геральдычны сімвал горада Хойнікі Гомельскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь  года № 65.

Апісанне Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, пасярэдзіне падзелена полымяпадобна на дзве часткі — зялёную і белую. У зялёнай — замак жоўтага колеру.

Сцяг створаны з дапамогай асноўных колераў і фігур герба, быў прыняты рашэннем прэзідыума Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў ад 17 красавіка 2001 года № 18 і раённым Саветам дэпутатаў 28 чэрвеня 2001 года № 80.

Гл. таксама Герб Хойнікаў

Крыніцы

Катэгорыя:Хойнікі Хойнікі Катэгорыя:2001 год у Беларусі