Янка Туміловіч, сапр.: Іван Людвігавіч Туміловіч (6(19) верасня 1905, в. Сяліба Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер , Мінская вобласць — , ) — беларускі паэт.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў БДУ (1927). Жыў у Мінску. Працаваў выкладчыкам гісторыі, у рэдакцыях часопісаў. Член літаб'яднання «Маладняк». У 1927 г. стаў адным з заснавальнікаў «Пралетарска-сялянскай беларускай літаратурнай суполкі» («Пробліск»). У 1930-я гг. працаваў выкладчыкам Вышэйшай школы палітычнай асветы, у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі».

Арыштаваны 11.10.1936; 20.6.1937 Вярхоўным судом СССР прыгавораны да 7 гадоў пазбаўлення волі. Памёр у лагеры каля бухты Нагаева пад Уладзівастокам. Справа спынена 8.1.1940.

Творчасць Дэбютаваў у друку вершамі ў 1925 г. У 1926 годзе разам з Я. Бобрыкам і А. Звонакам выдаў паэтычны зборнік. Публікаваўся ў часопісе «Маладняк», газетах «Савецкая Беларусь», «Чырвоны сцяг», «Звязда», «Чырвоная змена», «Камунар Магілёўшчыны»; калектыўным зборніку «Дэкламатар» (1928). У пераважнай большасці вершы Туміловіча — гэта ўзоры пралеткультаўскага рамантызму 1920-х г. У 1927 годзе стаў адным з заснавальнікаў «Пралетарска-сялянскай беларускай літаратурнай суполкі» («Пробліск»). Аўтар паэмы «Ульянаў—Ленін», часткова апублікаванай у 1929—1930 гг. З 1930 г публікацыі Туміловіча знікаюць са старонак перыядычнага друку. Магчыма, гэта звязана з хваляй рэпрэсій у 1930-х гг.

Бібліяграфія Пунсовае ранне: Вершы / У сааўтарстве. Мн., 1926; Полымя. 1960, № 6; Анталогія беларускай паэзіі: У 3 т. Т. 2. Мн., 1961.

Літаратура

Міхнюк, У. Туміловіч Янка / Уладзімір Міхнюк // — С. 538—539. Звонак А. Сціплая песня // Полымя. — 1960. — № 6. — С.

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай