Крэды́тная ка́ртка (разм. крэдытка) — аплатная картка з налічанымі грашыма ў выглядзе пазыкі.
Пазыка налічваецца суадносна ўзроўню дахода трымальніка карткі. Безадсоткавы перыяд, калі за знятыя з карткі грошы адсутнічае выплата адсотку, складае ад 30 да 50 дзён і звычайна адпавядае прамежку між выплатамі зарплаты. У такім выпадку банк зарабляе камісійныя зборы за транзакцыі па картцы. Пры непакрыцці запазычанасці ў безадсоткавы перыяд тая ператвараецца ў спажывецкую пазыку. Тады банк налічвае адсотак за пазыку з сумы выдаткаў пры зняцці наяўных грошай з банкаўскага рахунку і аплаце карткай. Крэдытная картка бывае кабрэндзінгавай, калі прадугледжвае зніжкі ў пэўнай сетцы крамаў. Як правіла, за зняцце наяўных устаноўлены дадатковая камісія і адсотак, таму больш выгадна з дапамогай крэдытнай карты ажыццяўляць электронныя плацяжы.
Крэдытная картка бывае: асабістай (выдадзена на імя фізычнай асобы) і карпаратыўнай (выдадзена для юрыдычнай асобв або індывідуальнага прадпрымальніка).
На 2013 год у ЗША прыпадала 4,2 крэдытныя карткі на душу насельніцтва. У краінах Заходняй Еўропы — 1,5—2 карткі. У Польшчы за 2005—2011 гады лік крэдытных картак вырас больш як 23-кратна з 300 000 да 7 млн.
Беларусь На 2018 год «Беларусбанк» спаганяў 1 рубель штомесячнага ўзнагароджання за абслугоўванне крэдытнай карткі «Магніт» і налічваў 0,5 % гадавых са сродкаў на рахунку, «Белгазпрамбанк» спаганяў па «Карце пакупак» 15 рублёў штомесячнай платы за выкарыстанне паслугі «СМС-інфармаванне».
Спасылкі
Катэгорыя:Плацежныя сістэмы Катэгорыя:З’явіліся ў 1950 годзе