Ірына Уладзіміраўна Сідорская (нар. 12 лютага 1969, Мінск) — спецыяліст у галіне сацыяльнай філасофіі, тэарэтык журналістыкі, доктар філалагічных навук (2020), кандыдат філасофскіх навук (1995), дацэнт (2004), загадчыца кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязяў з грамадскасцю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту.

Біяграфія Скончыла з адзнакай аддзяленне філасофіі філасофска-эканамічнага факультэта БДУ (1991), у 1994 годзе — аспірантуру кафедры філасофіі і метадалогіі навукі. Пачала працу на кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязяў з грамадскасцю БДУ на пасадзе дацэнта з дня яе заснавання ў 1999 годзе. З 2010 года з’яўляецца загадчыкам кафедры.

Аўтар каля 200 навуковых, навукова-папулярных і вучэбна-метадычных публікацый. Кіраўнік 5-ці аспірантаў, у т.л. двух абароненых кандыдатаў — Юй Хунянь «Фарміраванне іміджу Кітайскай Народнай Рэспублікі ў сістэме масавай камунікацыі Рэспублікі Беларусь» (2015) і Ганна Навуменка «Карпаратыўныя медыя ў Беларусі: тыпалогія, змест і асаблівасці функцыянавання» (2019)http://www.journ.bsu.by/kafedry/tekhnologij-kommunikatsii.html?id=243 .

Аўтар ідэі і арганізатар першых «PR-чытанняў» (2003), праектаў «Школа PR» (з 2007, пасля — «Акадэмія камунікацыі»), Міжнароднага адкрытага студэнцкага форуму «PR-кветка» (з 2008)https://aif.by/social/studencheskiy_forum_pr-kvetka_proydet_v_minske_28-30_marta. Пры яе актыўным удзеле распрацаваны і ўкаранёны ў навучальны працэс адукацыйныя стандарты і вучэбныя планы па спецыяльнасцях «Інфармацыя і камунікацыя» і «Камунікацыя ў сферы грамадскіх сувязяў» для шматузроўневай сістэмы адукацыі. Таксама з’яўлялася актыўным прыхільнікам і ўдзельнікам працэсу ўнясення прафесіі «спецыяліст па сувязях з грамадскасцю» і «спецыяліст па рэкламнай камунікацыі» у адзіны даведнік пасад служачых Рэспублікі Беларусь, якое адбылося ў лістападзе 2013 годаhttps://marketing.by/mnenie/irina-sidorskaya-mnogie-problemy-v-kommunikatsii-voznikayut-na-pustom-meste-iz-za-vysokomeriya/ .

Распрацавала аўтарскія курсы лекцый па 5-ці дысцыплінах, напісала і выдала 2 навучальных дапаможніка з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама 3 дапаможнікі без грыфа. Аўтар манаграфіі «Інстытут паблік рылейшнз у развіцці сацыядынамічных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь» (Мінск, 2017). Аўтар 24 навуковых артыкулы ў выданнях з пераліку Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь і замежных выданнях.

У 1995 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сацыядынаміка культуры ва ўмовах інфармацыйнай рэвалюцыі», у 2019 — доктарскую дысертацыю на тэму «Інстытут паблік рылейшнз у мадэрнізацыі інфармацыйнай прасторы Беларусі».

Замужам, двое дзяцей.

Узнагароды Знак «Выдатнік друку» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2019) Ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2014) Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2011) Падзячны ліст Рэктара БДУ (2011) Грамата БДУ (2009) Спецыяльны прыз беларускага прафесійнага конкурсу ў галіне сувязяў з грамадскасцю «PRемія‑2008» «За вернасць PR-прафесіі» (2009).

Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі