Акопы () — былы хутар у Мінскай губерні (цяпер — у Лагойскім раёне Мінскай вобласці) за 30 км на поўнач ад Мінска і за 2-3 км на паўднёвы захад ад Харужынцаў.

Хутар Акопы быў сядзібай маці і сясцёр Янкі Купалы, якую з 1911 года і да другой паловы 1920-х гадоў ён часта наведваў. Сядзіба была месцам найбольш плённага творчага натхнення Янкі Купалы.

Геаграфія Акопы размяшчаліся на грэбені Беларускай грады (водападзелу басейнаў Дняпра і Нёмана — Чорнага і Балтыйскага мораў), што абумовіла ўнікальнасць мясцовых ландшафтаў і краявідаў. За 2—3 км на паўночны ўсход ад Акопаў месцяцца Харужынцы. На захад — лясістыя пагоркі і забалочаныя даліны, над якімі ўзвышаецца Лысая гараЭнцыклапедычны даведнік «Янка Купала». Артыкул «Акопы». — Мн., БелСЭ, 1986. — С. 33—34.. За гэтымі мясцінамі замацавалася мянушка «Беларуская Швейцарыя».

Акопы і Янка Купала На хутары Акопы на працягу амаль 20 гадоў жыла і працавала маці Янкі Купалы Бянігна Луцэвіч. Акопы лічуць творчай калыскай беларускага песняра, месцам, дзе адкрыўся ягоны генійКавалевіч Дыяна. «Акопы» філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы / Буклет. — Мн., 1998.. У хутары Ляўшова (на тэрыторыі сённяшніх Харужынцаў) жыла сястра Янкі Купалы МарыяЧырскі Мікалай. Гасцінцам Купалы — Мн.: «Універсітэцкае», 2002. — С. 28.. Купала часта бываў у Харужынцах.

У 1992 годзе ў суседніх Харужынцах адкрыты філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы «Акопы».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Лагойскага раёна