Пётр Лявонавіч Новікаў ( — ) — беларускі інфекцыяніст. Доктар медыцынскіх навук (1978). Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1991)Новиков Петр Леонович (12.08.1932 — 9.11.1998) .

Біяграфія Выпускнік Мінскага медыцынскага інстытута (1958), працаваў урачом-інфекцыяністам ў бальніцах Магілёва. З 1967 года на кафедры інфекцыйных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута, дзе прайшоў шлях ад асістэнта да дацэнта (1971), прафесара (1980), загадчыка кафедры (1982). Адначасова быў дэканам педыятрычнага факультэта МДМІ (1975—1988), галоўным інфекцыяністам Міністэрства аховы здароўя БССР (1982—1995).

Пахаваны на Усходніх могілках Мінска (Беларусь), участак 20.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 130 навуковых прац, у тым ліку лекцый для лекараў. Займаўся праблемамі патагенезу і сучасных метадаў лячэння брушнога тыфа, менінгакокавай інфекцыі ў дзяцей, клініка-эпідэміялагічнымі асаблівасцямі малярыі ў Мінску. Упершыню ў Беларусі апісаў клініку, распрацаваў дыягностыку і тэрапію іерсініёзаў.

Узнагароды Узнагароджаны значком «Выдатнік аховы здароўя».

Літаратура

Спасылкі Медицинские работники Могилёвской области. Новиков Петр Леонович // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна

Катэгорыя:Інфекцыяністы СССР Катэгорыя:Інфекцыяністы Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя работнікі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэканы педыятрычнага факультэта БДМУ Катэгорыя:Дэканы медыка-прафілактычнага факультэта БДМУ Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ