Сцяг Быхава — афіцыйны геральдычны сімвал горада Быхаў Магілёўскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь  года № 97.

Апісанне Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога — апраўлены белай аблямоўкай герб горада Быхава.

Сцяг з’яўляецца вексілалагічнай трансфармацыяй герба, які размешчаны ў сярэдзіне правага боку палотнішча таго ж колеру, што і поле шчыта з белай аблямоўкай.

Сцяг горада і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннямі Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 30 лістапада 2001 года № 11-2 і раённага Савета дэпутатаў ад 28 снежня 2001 года № 15/07.

Гл. таксама Герб Быхава

Крыніцы

Катэгорыя:Быхаў Быхаў Катэгорыя:2002 год у Беларусі