Падольскае ваяводства (, ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Каралеўстве Польскім (з 1569 года — у Рэчы Паспалітай). Адміністрацыйны цэнтр — горад Камянец-Падольскі.
Апісанне Гродавым старостам быў камянецкі староста, якому падпарадкоўваўся і Ляцічаўскі замак. Сядзіба пасольскага і дэпутацкага сойміка знаходзілася ў Камянцы-Падольскім.
У сувязі з акупацыяй Падолля туркамі пасля Бучацкай дамовы, у 1672—1676 гадах сеймікі праводзіліся ў Галічы, а ў 1677—1698 гадах у Львове.
Межы ваяводства прасціраліся ад ракі Стрыпы да Валачыска да Янушполя, з усходу — рака Мурахва. Паўднёвую мяжу ад Малдовы складаў Днестр, а заходнюю ад Пакуцця — рэкі Днестр і Стрыпа.
Ваяводства падзялялася на тры паветы: Камянецкі, Ляцічаўскі, Чырвонагродскі. Мела трох сенатараў у Сенаце Рэчы Паспалітай.
Герб — залатое сонца на белым полі.
Пасля 1793 года ваяводства ператворана ў Падольскую губерню Расійскай імперыі.
Найбуйнейшыя гарады
Каралеўскія Камянец-Падольскі Бар Праскураў Хмяльнік Скала Падольская Уланаў Смотрыч
Прыватныя Гусятын Старая Сянява Медзыбож
Ваяводы Пётр Адрованж (1434—1437) Міхал Бучацкі (1437—1438) Грыцька Кердзіевіч (1439—1462) Станіслаў Хадэцкі (1462—1466) Міхал Мужыла Бучацкі (1466—1470) Анджэй Фрэдра (1472—1476) Ян Адравонж (1477—1479) Давід Бучацкі (1481—1485) Якуб Бучацкі (1485—1497) Павел Кола (1502—1509) Ота Хадэцкі (1509—1515) Марцін Камянецкі (1515—1530) Станіслаў Лянцкаронскі (1530—1533) Ян Тэнчынскі (1533—1535) Станіслаў Адрованж (1535—1542) Ян Твароўскі (1542—1547) Ян Мялецкі (1547—1561) Ян Стажахоўскі (1562—1567) Ежы Язлавецкі (1567—1569) Мікалай Мялецкі (1569—1585) Мікалай Гербурт (1588) Ян Сененскі (1588—1597) Станіслаў Гольскі (1599—1603) Аляксандр Канецпольскі (1603—1605) Геранім Язлавецкі (1605—1607) Якуб Прэтвіч (1607—1613) Станіслаў Лянцкаронскі (1614—1617) Томаш Замойскі (1618—1619) Адам Аляксандр Сангушка (1621—1629) Марцін Красіцкі (1629—1631) Марцін Казаноўскі (1632—1636) Станіслаў Рэвэра Патоцкі (1636—1655) Мікалай Юрый Чартарыйскі (1655—1657) Аляксандр Станіслаў Бэлжэцкі (1657—1676) Анджэй Максіміліян Фрэдра (1677—1679) Станіслаў Канецпольскі (1679—1682) Марцін Замойскі (1682) Марыюш Станіслаў Яскульскі (1683) Станіслаў Караль Лужэцкі (1683—1686) Мікалай Францішак Даніловіч (1687—1688) Ян Францішак Дзедушыцкі (1689—1704) Нікадзім Жабакліцкі (1704—1706) Стэфан Гумецкі (1706—1736) Вацлаў Жавускі (1736—1752) Мікалай Юзаф Жавускі (1762—1770) Ян Якуб Замойскі (1770—1790) Леанард Марцін Швяйкоўскі (1790—1793)