Сцяг Мядзела — афіцыйны геральдычны сімвал горада Мядзел Мінскай вобласці. Сцяг горада Мядзела і Мядзельскага раёна заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2008 года № 398 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 23 ліпеня 2008 года Б-131.

Апісанне Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога размешчана выява герба горада Мядзела.

Сцяг ухвалены рашэннем Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў 31 студзеня 2008 года № 49. Аўтар сцяга М. М. Елінская, мастак В. А. Ляхор.

Гл. таксама Герб Мядзела

Катэгорыя:Мядзел Мядзел Катэгорыя:2008 год у Беларусі