Вытворчасць гародніны ў Беларусі — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем гародніны ў адмысловых гаспадарках. У гэтым артыкуле разглядаецца ўся гародніна без уліку бульбы.
Пасяўныя плошчы
Больш за ўсё плошчаў занята агародніннымі культурамі ў Мінскай (15,1 тыс. га), Гомельскай і Брэсцкай (па 13,7 тыс. га) абласцях. Усяго на 2017 год у Беларусі гародніна вырошчваецца на 65,7 тыс. гаДинамика посевной площади овощных культур, тыс. га. С. 29 .
Валавы збор гародніны
У 2016 годзе ўсімі гаспадаркамі было сабрана 1891 тыс. т гародніны (275 тыс. т, ці 14,5 % буйнымі сельскагаспадарчымі арганізацыямі, 347 тыс. т ці 18,5 % фермерскімі гаспадаркамі і 1270 тыс. т ці 67 % гаспадаркамі насельніцтва).
Валавы збор гародніны ў тыс. тонВаловый сбор овощей в государствах-членах в 2013—2017 гг., тыс. тонн. С. 35 Валовой сбор сельскохозяйственных культур по территории Республики Беларусь .
Больш за ўсё гародніны было сабрана ў 2016 годзе ў Мінскай вобласці — 463,9 тыс. т. У Брэсцкай вобласці было сабрана 416,9 тыс. т, у Гомельскай — 322,7 тыс. т, у Гродзенскай — 250,9 тыс. т, у Магілёўскай — 221,8 тыс. т, у Віцебскай — 211,9 тыс. т. У Брэсцкай вобласці больш за ўсё гародніны сабралі фермерскія гаспадаркі, ва ўсіх астатніх абласцях — гаспадаркі насельніцтва.
Вытворчасць гародніны ў Беларусі складае каля 199 кг на душу насельніцтваПроизводство овощей на душу населения в государствах-членах, кг. С. 36 .
Закрыты грунт
Цяплічны комплекс Беларусі у асноўным прадстаўлены 21 буйной цяплічнай гаспадаркай з агульнай плошчай зашклёных зімовых цяпліц каля 250 га.
Валавы збор гародніны закрытага грунта ў тыс. тонПроизводство овощей защищенного грунта в государствах-членах ЕАЭС, тыс. т. С. 41 .
Галоўныя культуры
Галоўнымі культурамі з’яўляюцца капуста (18 % пасяўной плошчы), морква (16 %), цыбуля (16 %), тамат (11 %), агуркі (9 %), часнок (5 %), зялёны гарох (2 %) і іншыя (23 %).
Пры гэтым асноўны аб’ём вытворчасці гародніны ў адкрытым грунце даюць морква, капуста, буракі і рэпчатая цыбуля, а ў парніковай гаспадарцы лідарамі з’яўляюцца агуркі, таматы і перац.
Капуста
Валавы збор капусты ў тыс. тонВаловый сбор капусты в государствах-членах в 2013—2017 гг., тыс. тонн. С. 38 .
Баланс попыту і прапановы на капусту ў 2017 годзе, тысяч тонБаланс спроса и предложения на капусту в 2017 году, тыс. тонн. С. 86 :
Валавы збор Вываз Увоз Спажыванне Доля ўвозу ў спажыванні 445,6 78,7 50,4 417,3 12,1
Морква
Валавы збор морквы ў тыс. тонВаловый сбор моркови в государствах-членах в 2013—2017 гг., тыс. тонн. С. 39 .
Баланс попыту і прапановы на моркву ў 2017 годзе, тысяч тонБаланс спроса и предложения на морковь в 2017 году, тыс. тонн. С. 87 :
Валавы збор Вываз Увоз Спажыванне Доля ўвозу ў спажыванні 337,4 148,3 3,5 192,6 1,8
Цыбуля рэпчатая
Валавы збор цыбулі рэпчатай у тыс. тонВаловый сбор лука репчатого в государствах-членах в 2013—2017 гг., тыс. тонн. С. 38 .
Баланс попыту і прапановы на цыбулю ў 2017 годзе, тысяч тонБаланс спроса и предложения на лук в 2017 году, тыс. тонн. С. 87 :
Валавы збор Вываз Увоз Спажыванне Доля ўвозу ў спажыванні 242,5 11,4 37,7 268,8 14,0
Тамат
Валавы збор таматаў у тыс. тонВаловый сбор томатов в государствах-членах в 2013—2017 гг., тыс. тонн. С. 37 .
Валавы збор таматаў закрытага грунта ў тыс. тон.
Баланс попыту і прапановы на таматы ў 2017 годзе, тысяч тонБаланс спроса и предложения на томаты в 2017 году, тыс. тонн. С. 85 :
Валавы збор Вываз Увоз Спажыванне Доля ўвозу ў спажыванні 279,5 80,7 168,1 366,9 40,0
Агуркі
Валавы збор агуркоў у тыс. тонВаловый сбор огурцов в государствах-членах в 2013—2017 гг., тыс. тонн. С. 37 .
Валавы збор агуркоў закрытага грунта ў тыс. тон.
Баланс попыту і прапановы на агуркі ў 2017 годзе, тысяч тон:
Валавы збор Вываз Увоз Спажыванне Доля ўвозу ў спажыванні 236,6 51,2 8,1 193,5 4,2
Забеспячэнне насеннем
У Рэспубліцы Беларусь у дзяржаўны рэестр сартоў за перыяд з 2001 па 2015 год уключана 75 сартоў і 18 гібрыдаў 30 агароднінных культур селекцыі РУП «Інстытут агародніцтва». Аднымі з найбуйнейшых вытворцаў і рэалізатараў насення айчыннай і замежнай селекцыі з’яўляюцца РУП «Інстытут агародніцтва», РУП «Мінская АСГДС НАН Беларусі», РНДУП «Палескі інстытут раслінаводства», ААТ «Минсксортсемовощ», ДНУ «Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі», УА «БДСГА». За 2006—2016 гады ўключаны ў рэестр і дапушчаныя да выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 169 сартоў агароднінных культур (агурок, капуста белакачанная, лук рэпчаты, часнок азімы, морква, перац, баклажан, кабачок, гарох агароднінны, фасоля агароднінная, кукуруза цукровая і інш.), якія створаны айчыннымі навукова-даследчымі ўстановамі. З іх 106 сартоў — для вытворчасці і 63 сарты — для прысядзібнага вырошчванняНасенне. С. 51—52 .
Крыніцы
Літаратура
Гародніна Беларусь