Свінагадоўля Беларусі — галіна жывёлагадоўлі, якая займаецца гадоўляй свіней.
Гісторыя
Пры раскопках Старога замка ў Гродне былі знойдзены косткі свойскіх свіней у вялікай колькасці, толькі нязначна саступаючы косткам буйной рагатай жывёлы. Па меркаванні навукоўцаў тагачасныя свінні былі драбнейшымі за сучасных, што, імаверна, характэрна для большасці помнікаў старажытнай Русі.
У дарэвалюцыйнай Беларусі гадавалі свіней пераважна мясцовых парод. У выніку племянной работы ў савецкі час створаны высокапрадукцыйныя ўніверсальнага тыпу беларуская чорна-рабая парода, новы ўнутрыпародны тып — беларуская буйная белая свіння. — С. 465.
На 1 верасня 1983 года ва ўсіх катэгорыях гаспадарак БССР было каля 5 млн галоў свіней, за 1982 год атрымана 490,2 тысяч тон свініны ў жывой масе.
Пагалоўе
Па стане на 1 студзеня 2017 года ў гаспадарках усіх катэгорый налічвалася 3152 тыс. свіней. Пры гэтым 2734 тыс. з ніх змяшчалася ў сельскагаспадарчых арганізацыях, 30,7 тыс. — у фермерскіх гаспадарках і 387 тыс. — у асабістых гаспадарках насельніцтва. У 2017 годзе больш за ўсё свіней змяшчалася ў Гродзенскай вобласці (710,6 тыс.), Мінскай вобласці (663,2 тыс.), Брэсцкай вобласці (579,5 тыс.), менш за ўсё — у Гомельскай (488,5 тыс.), Віцебскай (405,2 тыс.) і Магілёўскай абласцях (305,1). У некалькіх раёнах свіней больш за 100 тыс. галоў — Камянецкім (108,2 тыс.), Гомельскім (149,5 тыс.), Гродзенскім (121,7 тыс.), Шчучынскім (121,1 тыс.).
У 2010—2016 гадах у краіне штогод уводзілася ў эксплуатацыю памяшканняў для ўтрымання свінняў на 32-206 тыс. месцаў (у суме — 562 тыс. месцаў).
На дынаміку рэалізацыі свініны на забой аказала негатыўны ўплыў эпізаатыя афрыканскай чумы свіней (гл. ніжэй):
Год Усяго(тыс.т)(у жывой вазе) Δ Буйнымі с/гарганізацыямі Фермерамі Гаспадаркамінасельніцтва 2010 512 380 4 128 2011 540 411 4 125 2012 573 434 4 136 2013 599 460 4 135 2014 460 386 4 71 2015 460 н/м 390 4 66 2016 486 416 4 66 2017 496 431 4 61 2018 495 н/м 435 4 57
Пагалоўе свіней у Беларусі (тыс.галоў):
Эканамічныя паказчыкі Вытворчасць свініны ў Рэспубліцы Беларусь характарызуецца няўстойлівай рэнтабельнасцю: за 2012—2018 гады гэты паказчык у розныя гады вар’іраваўся ад −6,2 % (2013 год) да + 19,4 % (2012 год). У 2018 годзе рэнтабельнасць рэалізацыі свініны сельскагаспадарчымі арганізацыямі склала −4,1 %.
Эпізаатыі АЧС 16-18 лютага 2012 года ў вёсцы Нязнанава (Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці) органы ветэрынарнага нагляду канфіскавалі ў мясцовых жыхароў і знішчылі ўсё пагалоўе свіней. Шэраг абставінаў паказваў на тое, што ў вёсцы магла адбыцца ўспышка афрыканскай чумы свіней. У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі гэтую інфармацыю абверглі, назваўшы падзеі, якія адбыліся, вучэннямі. Аднак версія Мінсельгасхарча ў незалежнай прэсе была падвергнутая сумневу па шэрагу прыкмет. Не маючы дакладнай інфармацыі аб тым, што здарылася, 29 лютага Дзяржаўная ветэрынарная і фітасанітарная служба Украіны ўвяла забарону на імпарт свініны, іншых адчувальных да хваробы жывёл і прадукцыі з іх з Беларусі, паказваючы на тое, што «існуе верагоднасць таго, што выпадак у с. Нязнанава абумоўлены заносам узбуджальніка афрыканскай чумы свіней у Рэспубліку Беларусь»Украина запретила ввоз свинины из Беларуси.
Улетку 2013 года ў Беларусі зноў была зафіксавана ўспышка афрыканскай чумы свіней. Паводле афіцыйнай інфармацыі, упершыню захворванне было выяўлена ў вёсцы Чапунь Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. З прычыны гэтага ў зоне пагрозы ў чатырох суседніх раёнах — Карэліцкім, Навагрудскім, Стаўбцоўскім і Валожынскім — пачалося знішчэнне ўсяго пагалоўя свінейСвиней продолжают изымать в Кореличском, Новогрудском, Столбцовском и Воложинском районах. Па папярэдніх дадзеных, крыніцай інфекцыі стаў імпартны камбікорм. Неўзабаве другі ачаг захворвання быў зарэгістраваны ў вёсцы Копці Віцебскага раёна. Да канца ліпеня абмежаванні для беларускай свініны ўвялі ўсе суседзі Беларусі — Латвія, Літва, Польшча, Расія і Украіна. Суседняя Літва абвясціла аб тым, што з 23 ліпеня ўсе людзі, якія перасякаюць яе мяжу з боку Беларусі, будуць падвяргацца прымусовай дэзінфекцыі. Акрамя таго, у Літве і Польшчы былі абвешчаныя планы будаўніцтва шматкіламетровых загарод для прадухілення траплення АЧС пасродкам дзікоў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Жывёлагадоўля ў Беларусі Беларусь