Ганна Георгіеўна Гарчакова — дырэктарка Беларускага дзіцячага хоспіса, адна са стваральніц сістэмы аказання паліятыўнай дапамогі дзецям у Беларусі, актывістка хоспіснага руху і паліятыўнай дапамогіnews.tut.by news.tut.by .
Біяграфія Нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу, біёлаг па першай адукацыі, па другой — псіхолаг, таксама праходзіла навучанне ў арганізацыі Chіldren’s Hospіce Іnternatіonal (CHІ). Працавала ў даследчым інстытуце, потым на месцы выхавацелькі ў анка-гематалагічным дзіцячым цэнтры, з часам стала кіраўніцай псіхолага-педагагічнага аддзелаzviazda.by. Працуе ў Беларускім дзіцячым хоспісе з моманту яго стварэння 11 лістапада 1994 года. У першыя гады існавання хоспіса таксама выязджала на дом да хворых дзяцей — як псіхолагzviazda.by.
Мае дачку.
Узнагароды Жанчына года Беларусі (2009)naviny.by .
Дырэктар Беларускага дзіцячага хоспіса і яе калектыў атрымалі прэмію «За духоўнае адраджэнне» па выніках 2018 года.
Спасылкі Сайт Беларускага дзіцячага хоспіса
Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі