Першы выпадак заражэння каранавірусам COVID-19 у горадзе-дзяржаве Ватыкан быў зафіксаваны 6 сакавіка 2020 годаhttps://gisanddata.maps.arcgis.com/apps/opsdashboard/index.html#/bda7594740fd40299423467b48e9ecf6..
Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 29 выпадкаў заражэння. Смерці адсутнічалі"Coronavirus Pandemic (COVID-19)"..
Меры прадухілення распаўсюджвання COVID-19 У канцы лютага 2020 года прадстаўнік Апостальскай Сталіцы паведаміў, што некаторыя мерапрыемствы ў закрытых памяшканнях будуць перанесены як выкананне рэкамендацыі ўладаў Італіі. Быў прызначаны дзяжурны лекар і медыцынскі персанал для аказання дапамогі пацыентам у Ватыканеhttps://ria.ru/20200306/1568241776.html.
10 сакавіка была закрыта плошча Святога Пятра. Усе музеі і археалагічныя зоны пры папскіх базыліцы Рыма таксама закрыліся, адкрытыя толькі аптэка і супермаркет, прыпыненая дзейнасць судовай сістэмы Ватыканаhttps://regnum.ru/news/2905082.html.
Прастуда Папы Рымскага Пазней Папа Рымскі прастудзіўся, аднак некаторыя рэсурсы адразу стварылі слых аб тым, што ён заражаны каранавірусам. 1 сакавіка Папа Рымскі звярнуўся з традыцыйнай пропаведдзю да вернікаў, на якой ён абвясціў, што не зможа паехаць у Арычу для здзяйснення духоўных мерапрыемстваў. 3 сакавіка адна з рымскіх газет паведаміла пра тое, што аналіз на каранавірус паказаў у Папы Рымскага адмоўны вынікhttps://ria.ru/20200306/1568241776.html.
Заражаныя 6 сакавіка 2020 года ў Ватыкане быў выяўлены першы выпадак заражэння COVID-19.
24 сакавіка заразіліся яшчэ 3 чалавекі, двое работнікаў ватыканскага музея і адзін супрацоўнік службы забеспячэнняhttps://tass.ru/obschestvo/8080485..
28 сакавіка з’явілася інфармацыя аб яшчэ 2 выпадках заражэння.
2 красавіка заразіўся сёмы чалавек.
8 красавіка ў Ватыкане абвясцілі, што яшчэ адзін чалавек захварэў пасля таго, як пакінуў Рым, з’ехаўшы да хварэючага сваяка, ён быў шпіталізаваны на месцы. Двое заражаных ачунялі, адзін быў выпісаны з лякарні, двое праходзілі лячэнне там і трое бессімптомных хворыхhttps://press.vatican.va/content/salastampa/en/bollettino/pubblico/2020/04/08/200408d.html.
Малітва Папы Рымскага 27 сакавіка Папа Рымскі на пустой плошчы Святога Пятра ўзнёс малітву за завяршэнне эпідэміі і выратаванне светуhttps://tass.ru/obschestvo/8102623, падзея транслявалася ў Facebook, YouTube, па радыё і тэлебачанні.
Заўвагі
Катэгорыя:Пандэмія COVID-19 Катэгорыя:2020 год у Ватыкане