Факультэт энергетычнага будаўніцтва (ФЭБ БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Гісторыя Гісторыя факультэта бярэ пачатак ў 1920 годзе з моманту стварэння Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1920 годзе на культурна-тэхнічным факультэце на кафедрах «Гідратэхнічныя і гідрамеліярацыйны работы» і «Гідраўліка» была распачата падрыхтоўка інжынерных кадраў па гідратэхнічнаму будаўніцтву.

Непасрэдна факультэт энергетычнага будаўніцтва БНТУ быў створаны 1 кастрычніка 1986 года. Факультэт аб’яднаў спецыяльнасці і спецыялізацыі, звязаныя з будаўніцтвам і эксплуатацыяй аб’ектаў энергетыкі, воднай гаспадаркі, з выкарыстаннем прыродных, у першую чаргу энергетычных, рэсурсаў.

Склад факультэта Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры: Англійская мова № 2 Водазабеспячэнне і водаадвядзенне Гідратэхнічнае і энергетычнае будаўніцтва, водны транспарт і гідраўліка Фізіка Экалогія

Дэканы Уладзімір Васільевіч Івашачкін

Спасылкі Факультэт энергетычнага будаўніцтва БНТУ на сайце БНТУ

Энергетычнага будаўніцтва Катэгорыя:1986 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1986 годзе