Ірэна Каляда-Смірнова ( — zbsb.org) — беларускі грамадскі дзеяч у ЗША, мецэнатка.
Біяграфічныя звесткі Нарадзілася ў вёсцы Падкасоўе Навагрудскага раёна. Бацька памёр ад сухотаў у 1937 годзе. У вайну, у 1944 годзе, трапіла разам з маці ў Германію, у працоўныя лагеры. Там маці, скарыстаўшыся з таго, што на момант вызвалення апынулася ў амерыканскім сектары, прыняла рашэнне выехаць у Кліўленд (ЗША). У эміграцыі яна стала актывісткай беларускай дыяспары. Сама ж Ірэна, ахвяраваўшы марай пра артыстычную кар’еру, працавала эканамістам.
Прыехаўшы ў Беларусь у 1992 годзе, Ірэна Каляда вырашыла заняцца дабрачыннасцю. Супраца яе са Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына» доўжылася больш за дваццаць гадоў. Пры падтрымцы фонду «Ethnic voice of America», якім яна кіравала, ЗБС «Бацькаўшчына» арганізавала аздараўленчы адпачынак для больш як тысячы дзяцей, выдала шмат выпускаў «Бібліятэкі Бацькаўшчыны» (у тым ліку дакументальную біяграфію Васіля Быкава і дзённікі Рыгора Барадуліна), змагло арганізаваць падтрымку маладых талентаў. У найбольш складаныя для Згуртавання «Бацькаўшчына» часы Ірэна Каляда-Смірнова была фактычна адзіным мецэнатамzbsb.org.
Літаратура Коляда-Смирнова И. Родословная Коляд (Коленд), проживавших в Новогрудском уезде, проживающих нынче на Родине и в эмиграции // Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (г. Мінск, 2000 г.). — Мн., 2001, С. 259—269.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Мецэнаты ЗША