Крыбрарыя (Cribraria) — род грыбападобных арганізмаў сямейства . Назва ўпершыню была апублікаваная ў 1794 годзе.
Апісанне Спарафоры ў крыбрарыі — гэта шарападобныя або грушападобныя спарангіі на ножках, зрэдку сядзячыя (жоўтыя, светла-карычневыя, карычневыя, пурпурныя, цёмна-фіялетавыя або амаль чорныя). Вышыня спарафораў 0,5–5 мм, дыяметр 0,1–1 мм. Перыдый можа захоўвацца ў выглядзе чашачкі пры аснове спарангія, у верхняй частцы часткова разбураецца і застаецца сетачка з валаконцаў і патаўшчэнняў-вузельчыкаў. Дыктыдынавыя гранулы звычайна знаходзяцца на структурах капіліцыю і на паверхні спор. Ножка звычайна ёсць, цёмнага колеру, маршчыністая. Капіліцый і калонка адсутнічаюць. Споры ў згуртаванні жоўтыя, светла-карычневыя, карычневыя, фіялетавыя.
Характэрная прыкмета роду ў тым, што адсутнічае капіліцый і часткова разбураецца паверхневы слой перыдыю.
Пашырэнне Субстрат: кара, гнілая драўніна хвойных і ліставых парод дрэў, раслінныя рэшткі, імхі. На Беларусі адзначаны 18 відаў
Класіфікацыя
У род Cribraria ўваходзіць 81 від:
Крыніцы
Літаратура
Persoon, C.H. 1794. Neuer Versuch einer systematischen Eintheilung der Schwämme. Neues Magazine für die Botanic. 1: 63-80 — С.91
Спасылкі